V АДКРЫТЫ КОНКУРС ВЫКАНАЎЦАЎ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ТАНЦАЎ «ВЕТРАЗЬ-2019»
Дата: 17 красавіка 2019 года, а 10 гадзіне. Месца: ДУА «Сярэдняя школа №71 г. Мінска», вул. Каржанеўскага, 29 |
Заснавальнікі і арганізатары конкурса: упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска»; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» кафедра этналогіі і фальклору, грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры».
Пяты юбілейны адкрыты конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Ветразь–2019»праводзіцца ў адпаведнасці з дзейнасцю Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі «Традыцыйнная культура і моладзь» і раённай адукацыйна-культурнай праграмай «Традыцыйная культура і моладзь».
Мэта конкурса: патрыятычнае і мастацкае выхавання дзяцей і моладзі на гісторыка-культурных каштоўнасцях Бацькаўшчыны; вывучэнне і трансляцыі рэгіянальных (лакальных) харэаграфічных традыцый; папулярызацыі традыцыйных форм вольнага часу падрастаючага пакалення.
Задачы: практычнае засваенне дзецьмі і моладдзю аўтэнтычных форм танцавальнага фальклору розных рэгіёнаў нашай краіны шляхам вуснага яго пераймання; дэманстрацыя перанятых мастацкіх уменняў у сацыяльна-культурным побыце.
Рада экспертаў: Шылкіна Алена Міхайлаўна, дацэнт кафедры харэаграфіі УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», старшыня; Бадунова Ірына Іосіфаўна, старшы выкладчык кафедры харэаграфіі УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат культуралогіі; Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК УА «БДУКМ»; Чорны Георгій Дзмітрыевіч, харэограф, кіраўнік народнага ансамбля танца «Крупіца» Крупіцкага цэнтра культуры імя Уладзіміра Грома Мінскага раёна, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь; Шчадрына Эвеліна Вячаславаўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».
Удзельнікі конкурса: танцавальныя пары і танцоры-салісты ўстаноў адукацыі, культуры, творчых калектываў Кастрычніцкага раёна, г. Мінска, Мінскай і іншых абласцей Беларусі.
У якасці гасцей святочных мерапрыемстваў запрашаюцца дзіцячыя фальклорныя калектывы, носьбіты аўтэнтычных мастацкіх традыцый, навукоўцы, вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Даведкі па тэлефонах: Камоцкі Міхаіл Уладзіміравіч – 8 (017) 220-51-44; Лобараў Раман Васільевіч — 8 (017) 220-51-44; Сідорына Наталля Мікалаеўна — 8 (017) 216 22 63, 8 (029) 765-28-60 (life) e—mail: oktcvr@minsk.edu.by.
Адрас: г. Мінск, вул. Чкалава, 1, к. 4, ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска».