У рамках рэспубліканскага конкурсу творчых работ

Знай наших! Образование

«Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіцца конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар». Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ з’яўляецца ўстанова адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».
Вучаніцы 10 класа Акцябрскай раённай гімназіі Прус Марыя і Мартыненка Анастасія прынялі ўдзел у абласным этапе конкурса творчых работ у намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» (калектыўная). Па ўмовах конкурсу ў гэтай намінацыі прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара («Народная песня ў каляндарна-абрадавай творчасці жыхароў Акцябршчыны»). Вучаніцы гімназіі па выніках абласнога этапа конкурсу ўзнагароджаны Дыпломам II ступені.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *