У ліку лаўрэатаў — юныя прадстаўнікі Акцябршчыны

Знай наших! Культура Образование

У межах ХIII Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” ў абласным Доме прафсаюзаў прайшоў ІІ Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”.

Яго ўдзельнікамі сталі 46 фіналістаў  5 абласных творчых конкурсаў, якія ініцыяваны і праведзены абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання  “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Сярод пераможцаў конкурсаў “Мая Перамога. Моя Победа”, “Да Году малой Радзімы”, “Да 80-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка Анатоля Грачанікава”, “Да 100-годдзя паэта-франтавіка Леаніда Гаўрылава”, “Захаваем мір разам!” (дарэчы, у іх прымалі ўдзел больш за 1300 аматараў мастацкай творчасці Гомельшчыны)  былі не толькі школьнікі, навучэнцы з розных устаноў адукацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, але  і педагогі, работнікі культуры, сельскай гаспадаркі,  прадстаўнікі іншых сфер.

У зале пасяджэнняў Гомельскага аб’яднання прафсаюзаў фіналістам уручылі заслужаныя ўзнагароды за творчасць – спецыяльныя дыпломы і падарункі як абласной пісьменніцкай арганізацыі, так і абласных прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Сярод пераможцаў ёсць і юныя прадстаўнікі нашага раёна. Дыпломам «Лаўрэата абласнога літаратурнага конкурса «Табе пяю, мая Радзіма» узнагароджана Назарава Аміна, вучаніца 9 класа Акцябрскай раённай гімназіі. Дыпломам «За творчыя поспехі» у гэтым жа конкурсе узнагароджана  вучаніца 11 класа гімназіі  Вараб’ёва Аліна.

 У паэтычным  конкурсе  “Мая Перамога. Моя Победа!” у ліку 12 фіналістаў і вучаніца 6-га класа Краснаслабодскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Струк Марыя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *