Творчая асоба – Дзмітрый Бяжкоў

Культура Человек и его дело

 

Хто з пастаянных гледачоў і аматараў канцэртаў у Акцябрскім цэнтры вольнага часу не ведае Дзмітрыя Бяжкова? Ды напэўна няма ніводнага чалавека, хто б не чуў у выкананні Дзмітрыя Гаўрылавіча песні рознага кірунку. За які б твор не ўзяўся гэты артыст – патрыятычнай, ваеннай ці любоўнай тэматыкі, кожны ён імкнецца пражыць на сцэне. Але ж Дзмітрый Бяжкоў не толькі саліст, ён – кіраўнік і заснавальнік некалькіх творчых  калектываў Акцябршчыны. І ўвогуле, пра гэтага чалавека можна сказаць, што ён – сапраўдны работнік культуры.

У свой час маладога настаўніка спеваў сярэдняй школы №1 заўважыў былы дырэктар раённага дому культуры Васіль Багдановіч, і прапанаваў змяніць сферу дезйнасці з адукацыі на культуру. Дзмітрый згадзіўся, узначаліўшы спачатку аўтаклуб, а пасля некаторыя творчыя калектывы. Дзмітрый Гаўрылавіч стаяў ля вытокаў ансамбля “Рудабельская пацеха”. Тады у рэпертуары ансамбля былі народныя і нават мясцовыя песні. “Рудабельскую пацеху” вельмі палюбілі гледачы, і зараз гэты ансамбль працягвае паспяхова выступаць і гастраліраваць.

Яшчэ адно дзецішча Дзмітрыя Гаўрылавіча – гэта народны хор работнікаў культуры “Александрына”. Ідэя аб’яднаць спецыялістаў устаноў культуры ў адным калектыве з’явілася ў кіраўніцтва адзела культуры ў 1994 годзе. Дзмітрыя назначылі яго хармайстрам, а затым і кіраўніком. Да гэтага ж трэба дадаць, што адукацыя Дзмітрыя Бяжкова як нельга лепш падыходзіць да гэтай справы. У свой час ён скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, атрымаўшы спецыяльнасць хармайстра, кіраўніка хору і выкладчыка харавых дысцыплін. У 2002 годзе хор работнікаў культуры атрымаў званне “народны” і пастаянна яго пацвярджае. У калектыва шмат узнагарод рознага ўзроўню і яго выступленне стала добрай традыцыяй на тэматычных канцэртах, святах і культурна-масавых мерыпрыемствах. У рэпертуары хору 1000 i 1 песня, аднак на кожнае новае свята, кожны канцэрт артысты рыхтуюць адпаведныя тэме мерапрыемства творы. Прычым, бяруцца за вельмі складаныя кампазіцыі. Тут неабходна ўспомніць, што на свяце, прысвечаным 500-годдзю Рудабелкі у выкананні хора прагучаў гімн “Рудабелка будзе”. Словы да яго напісала Вольга Чумакова, а музыку – Дзмітрый Бяжкоў, музычнай апрацоўкай займаўся Андрэй Шарапаў. Гэты гімн з’яўляецца музычнай візітоўкай Акцябрскага раёна.

Падчас рэпетыцый Дзмітрый Бяжкоў імкнецца не толькі займацца канкрэтна распеўкамі, спевамі, вывучэннем рэпертуару і работай з вобразам. Для яго немалаважна размаўляць з калектывам і развіваць яго. Дзмітрый Гаўрылавіч  лічыць, што работнік культуры абавязкова павінен наведваць Нацыянальны тэатр оперы і балета. І ўвогуле займацца самаадукацыяй. Асабіста ён, калі гэта атрмліваецца, то абавязкова імкнецца бываць у тэатры ці оперы. Кажа, што пасля такіх культурных паездак напітваецца энергіяй, набіраецца сіл для дальнейшай працы. Кіраўніка хору хвалюе матэрыяльная зацікаўленасць удзельнікаў хору. І ён сумесна з адзелам ідеэлагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама распрацоўвае метады стымулявання тых, хто спявае ў хоры .

Узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зарочкі” —  калектыў, якім разам з сястрой Вольгай Дульскай кіруе Дзмітрый Гаўрылавіч. Яшчэ ў дзяцінстве бацька Вольгі і Дзмітрыя навучыў іх іграць на баяне і гармоніку, а маці – спяваць у сямейным ладу.  Не дзіўна, што з творчай сям’і, у якой заўсёды пелі і ігралі на музычных інструментах, і выйшлі гэтыя таленавітыя людзі. Напаэўна, дзякуючы  такому творчаму і сямейнаму тандэму ўзорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі” працуе ўжо больш чым 20 гадоў. І да гаэтага часу ён застаецца адным з самых любімых у гледачоў Акцябршчыны.

Неабходна адзначыць, што Дзмітрый Бяжкоў займаецца з дзецьмі не толькі фальклорнымі і народнымі спевамі, але і эстраднаму выкананню. Яго вучаніца Анастасія Пірожнік за апошнія некалькі гадоў яскрава заявіла аб сабе на раённай сцэне. І рэгулярна становіцца пераможцай розных творчых конкурсаў і фестываляў. Адно з апошніх дасягненняў – перемога на конкурсе творчай моладзі “Крокі”.

Многа добрых слоў выказалі пра Дзмітрыя Бяжкова яго калегі. Вось, што расказала нам дырэктар Акцябрскага цэнтра вольнага часу Алена Філіпшанава:

– Пра Дзмітрыя Гаўрылавіча можна сказаць так: гэта прафесіянал. За якую працу ён не возьмецца – зробіць яе вельмі якасна. Як хармайстар, ён рыхтаваў многія самадзейныя калектывы для выступленняў. Да яго за дапамогай звярталіся і звяртаюцца ансамблі з іншых арагнізацый раёна і сольныя выканаўцы. Дзмітрый Бяжкоў – прафесійны музыкант, ён выдатна валодае такімі музычнымі інструментамі, як баян і гармонік. Як выкладчык, ён перадае свае веды і дарослым, і дзецям. Як вакаліст, ён здольны ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць любую песню, за якую возьмецца. І можна быць упэўненым, што зрабіць гэта выдатна У Дзмітрыя Гаўрылавіча шмат ідэй. Многія з якіх мы падтрымліваем, абмяркоўваем, а пасля нараджаюцца цікавыя канцэртныя нумары, якія цёпла успрымаюць нашы гледачы.. Прыемна, што напярэдадні Дня работнкіаў культуры Дзмітрый Бяжкоў быў узнагароджаны Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Упэўнена, што гэта не апошняя ўзнагарода Дзімтрыя Гаўрылавіча. Жадаю яму дальнешых творчых перамог і дасягненняў!

Артыкул пра Дзімтрыя Бажкова хочацца завяршыць яго жыццёвым крэда, словамі Людзвіга ван  Бетховена: “Музыка долждна высекать огонь из души человеческой”.

Ірына ЛЯШКОВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *