I зноў Аміна першая

Знай наших! Образование

Нам зноў і зноў са старонак газеты прыемна расказваць пра вучаніцу 9 класа раённай гімназіі Аміну Назараву. Не так даўно дзяўчына стала пераможцай трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ілітаратуры. І вось зноў першае месца ў адным з самых складаных абласных конкурсаў – “Ведай родную мову”. Лінгвістычнае спаборніцтва адбылося  ў пачатку сакавіка ў гімназіі №56 г.Гомеля імя А.А.Вішнеўскага. Складанасць гэтага конкурсу ў тым, расказала настаўніца Аміны Таццяна Крэч, што ён праводзіцца сярод адораных вучняў – тых, хто па выніках удзелу ў абласной алімпіядзе заняў І – ІІІ месцы. Для ацэньвання выступленняў юных мовазнаўцаў у склад журы запрасілі трэнера абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.  

У першым туры ўдзельнікі конкурсу выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню. Аміна прадэманстравала лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў. У другім туры навучэнцы пісалі сачыненне-мініацюру па адной з 2-х прапанаваных тэм. Аміна вырашыла адказаць на пытанне “Што значыць быць сабой?”

Зараз Аміна ў Мінску, у складзе зборнай  каманды  Гомельскай вобласці рыхтуецца да рэспубліканскай алімпіяды. А 25 сакавіка яна паедзе ў Магілеў, дзе і адбудзецца заключны этап інтэлектуальнага спаборніцтва. Пажадаем Аміне Назаравай поспехаў!

Ірына ЛЯШКОВА.

Фота прадастаўлена Акцябрскай раённай гімназіяй.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *