Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка

Культура Общество

Ураджэнец вёскі Борхаў Рагачоўскага раёна, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны сваім жыццём і творчасцю спрыяў бацькоўскай зямлі.

Назва п’есы «Каб людзі не журыліся» як мага лепш падыходзіць да абазначэння ўсяго, створанага драматургам. Ён пісаў з гумарам, але і абвострана сатырычна, каб словам дзейсна паўплываць на заганы грамадства ў самыя розныя гады. З пазіцый сённяшняга чытача адчуваеш, як балела яго душа за вёску, за калгаснае будаўніцтва, наколькі чужымі натуры творцы былі бюракратызм, абыякавасць.  У цяперашнім XXI веку міжволі задаешся пытаннем: а пра што б пісаў сёння Андрэй Макаёнак, калі б быў нашым сучаснікам? О, тэм і сюжэтаў багата. Найперш хлёстка б прайшоўся па тэлеграм-каналах, што аднекуль вялі сваю чорную справу супраць нашай Беларусі. Пісьменніку шмат давялося сутыкацца з такімі «змагарамі» і на Вялікай Айчыннай, і пазней адчуваць, як б’юць у спіну. Няхай і застаюцца безыменнымі!  Наш зямляк даказаў, што ён майстра палітычнага памфлета: яшчэ нядаўна «Зацюканы апостал» ішоў у Мінску на сцэне драматычнага тэатра імя М. Горкага. Пра сённяшніх купалаўцаў сваіх, канешне, напісаў бы Макаёнак, мадон-актрыс старэйшага пакалення, што не здрадзілі тэатру, вывеў бы на сцэну.  Уяўляюцца макаёнкаўскія сельскія сюжэты XXI стагоддзя: дзядуля ў аддаленай вёсцы караскаецца на дрэва, каб датэлефанавацца сыну. Бабуля, якая прыехала ў прыёмны пакой раённай бальніцы з ціскам, упершыню пачула пра каронавірус і са словамі «каб яго трасца!» борз­дзенька рушыла пехатой у сваю Слабодку. Запанеўшая за палыселым мужам-дырэктарам фірмы гараджанка-кабета не ведае, што на сябе начапіць, каб быць адмысловай, і мкне ў сталіцу… качаць вусны. 

Источник: http://gp.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *