Свята вышыванкі

Культура

Напярэдадні Дня Незалежнасці, 2 ліпеня, у Беларусі адзначылі «Дзень вышыванкі». Спецыялісты Акцябрскага раённага домарамёстваў прынялі ўдзел у гэтым свяцеў Мінску.

Беларускі арнамент – адзін з унікальных нацыянальных сімвалаў. Ён прайшоў скрозь стагоддзі і застаўся своеасаблівым культурным кодам краіны. Як сказаў нехта з мудрых, мова – гэта душа народа, а адзенне – яго твар. Нацыянальны арнамент з аднаго боку падкрэслівае нашу індывідуальнасць, з другога – аб’ядноўвае з усімі славянскімі народамі. Сотні гадоў таму традыцыйную вышыўку лічылі абярэгам ад сурокаў і негатыўнага ўплыву. Сёння – гэта больш, чым проста сімвал і даніна традыцыям. Гэта брэнд Беларусі. Адзенне з нацыянальным каларытам маецца ўжо не толькі ў гардэробе беларусаў. Набыць у першую чаргу беларускую вышыванку імкнуцца замежныя госці нашай краіны.

На рэспубліканскім маладзёжным свяце “Дзень вышыванкі” наш раён быў прадстаўлены выставай дэкаратыўна-прыкладной творчасці: тканыя ручнікі, паясы, тканы жаночы касцюм, сувенірныя лялькі ў нацыянальных касцюмах і многія іншыя вырабы, выкананыя рукамі нашых рудабельскіх майстроў. Таксама былі арганізаваны майстар-класы па вышыўцы і ткацтву, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў народным рамястве. Увазе наведвальнікаў была прапанавана выстава-продаж сувенірнай прадукцыі гандлёвага аб’екта дома рамёстваў і паслугі аквагрыму.

Алена СТАРЫНОВІЧ. Фота прадастаўлена раённым домам рамёстваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *