Школьнікі Акцябршчыны – у ліку першых

Знай наших! Образование

ТалаковНе аднойчы вучні ўстаноў адукацыі раёна радавалі нас сваімі поспехамі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах. І вось чарговыя перамогі.

Па выніках абласнога конкурсу чытальнікаў «Захаваем свет разам!» вучань 10 класа сярэдняй школы №1 г. п. Акцябрскі Алег Таланкоў выйшаў у фінал. Фіналісты конкурсу стануць удзельнікамі Х міжнароднага фестывалю «Славянскія літаратурныя дажынкі-2016», які пройдзе ў рамках Дня беларускага пісьменства ў г. Рагачове ў верасні. Паміж імі адбудзецца заключнае спаборніцтва і будуць вызначаны лаўрэаты, уладальнік Гран-пры.
Конкурс заснавалі ў 2010 годзе ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, абласное аддзяленне Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Гомельскае аддзяленне Беларускага Фонда міру і абласная ветэранская арганізацыя. З 2012 года конкурс праводзіць абласная пісьменніцкая арганізацыя пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Сёлета ён быў прысвечаны Году культуры і праводзіўся па тэматыцы «Мой любы край – Гомельшчына». Удзельнікі конкурсу дэкламавалі мастацкія творы народных пісьменнікаў, літаратараў-ураджэнцаў Гомельшчыны, сучасных аўтараў, якія зараз жывуць на тэрыторыі вобласці. У дзвюх намінацыях – «паэзія» і «проза»– прымалі ўдзел вучні 12-17 гадоў.
Алег Таланкоў разам са сваёй настаўніцай Наталляй Іванаўнай Чарнікевіч (на здымку) абралі для чытання твор пра Вялікую Айчынную вайну – «Крывавая балада» Анатоля Грачанікава. Пранікнённае чытанне верша, артыстычнасць дапамаглі Алегу выказаць мастацкую задуму аўтара, данесці да слухачоў трагічнасць падзей і ў выніку стаць фіналістам абласнога конкурсу чытальнікаў. Педагог Н. І. Чарнікевіч атрымала Падзяку ад абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.
Добрае валоданне беларускай мовай на абласным конкурсе рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» прадэманстравалі ўдзельнікі ад нашага раёна. У выніку Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 10 класа сярэдняй школы №2 г. п. Акцябрскі Угрына Влада (настаўніца Наталля Адамаўна Ягорава) і Дыпломам ІІІ ступені – вучань 9 класа раённай гімназіі Шэйка Данііл (настаўніца Таццяна Сяргееўна Крэч).
Вольга ЯКАЎЛЕВА.



1 комментарий по теме “Школьнікі Акцябршчыны – у ліку першых

  1. Наталья Ивановна — замечательный учитель и человек!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *