Правілам бяспекі вучацца з маленства вучні з Акцябрскага

МЧС информирует

На базе Акцябрскай раённай гімназіі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі», у якім спаборнічалі навучэнцы трох узроставых катэгорый устаноў адукацыі Акцябрскага раёна.

Па традыцыі конкурс складаўся з трох этапаў. У першым удзельнікам трэба было на камп’ютары адказаць на 50 пытанняў за 30 хвілін. Па яго выніках да ўдзелу ў наступнымтуры дапускаліся па 6 канкурсантаў ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольш уюколькасць балаў. На другім этапе канкурсантам на працягу адной хвіліны неабходнабыло паказаць зараней падрыхтаванае выступленне на зададзеную тэму. Да трэцяга этапа было дапушчана па 4 удзельніка, маючых максімум балаў па выніках двух этапаў.

Ва ўпартай барацьбе вызначыліся пераможцы і прызёры ў трох узроставых катэгорыях:

— у малодшай: трэцяе месца заняла Сянько Ганна з раённай гімназіі, другое– ў Трафімчыка Захара з Валосавіцкай школы, пераможцам стаў Ашумаў Рэнат таксама з раённай гімназіі;

у сярэдняй: трэцяе месца заняў Званковіч Даніла з сярэдняй школы №2 гарадскогапасёлка, другім стаў Самуйлік Аляксей з раённай гімназіі, першага месца ўдастоеныЦалка Сяргей з Ламавіцкай сярэдняй школы;

— у старэйшай: трэцяе і другое месца – ў прадстаўнікоў раённай гімназіі ЯдлоўскайПаліны і Назарава Рахмана адпаведна, першае месца заняла Мазейка Ульяна з Валосавіцкай школы.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі памятнымі прызамі і дыпломамі.

Акцябрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *