Палескі край сустракаў фестываль

Культура

izobrazhenie-200 izobrazhenie-165 izobrazhenie-146 izobrazhenie-137 izobrazhenie-122 izobrazhenie-086 izobrazhenie-082 izobrazhenie-260 izobrazhenie-077У прыгожым і маляўнічым мястэчку, аграгарадку Ляскавічы, які размешчаны каля самага вялікага прытоку Дняпра Прыпяці, у суботу, 24 верасня, адбыўся IV Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Прыпяцкае Палессе да нашых дзён захавала ў незвычайна багатым выглядзе рысы самабытнай культуры палешукоў – народныя святы, абрады, фальклор, рамёствы. І гэта ўсё было прадстаўлена на такім маштабным мерапрыемстве. А пачалося яно з прэс-канферэнцыі, у якой удзельнічалі арганізатары, кіраўнікі дэлегацый, прадстаўнікі СМІ, госці фестывалю. Намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнага парку «Прыпяцкі» па ідэалогіі Вольга Прыходзька расказала пра тое, што фестываль у першую чаргу накіраваны на развіццё турыстычнага патэнцыялу і аб’яднанне людзей, на захаванне этнакультурных традыцый, каб потым перадаць іх маладому пакаленню.
На цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю з цырымоніяй уручэння статуэткі-сімвала «Ганаровы паляшук».
На свята прыехала нямала гасцей. Сярод іх міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыні Гомельскага і Брэсцкага аблвыканкамаў Уладзімір Дворнік і Анатоль Ліс. Першым слова дадзена было міністру культуры Рэспублікі Беларусь Барысу Святлову, які зачытыў віншавальны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, адрасаванае ўдзельнікам і гасцям фестывалю, і ўручыў узнагароды. Так, званне «Ганаровы паляшук» прысвоена мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Г. І. Цітовіча, лаўрэату дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесару, народнаму артысту Рэспублікі Беларусь Міхаілу Дрынеўскаму, былому генеральнаму дырэктару ААТ «Мазырскі НПЗ» Анатолю Купрыянаву і старшыні СВК «Фядорскі» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Рыгору Дзямко. Барыс Святлоў адзначыў, што гэта высокае званне прысвойваецца тым, хто з›яўляецца не проста выхадцам з Палесся, а спаўна дзеліцца з ім талентам і дарам, атрыманым пры нараджэнні.
У цырымоніі адкрыцця фестывалю прынялі ўдзел больш за 300 артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Латвіі. Гледачоў віталі таксама творчыя калектывы, якія прадстаўляюць адметную рысу Гомельскай вобласці – яе фестывальныя брэнды: Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель), Міжнародны фестываль юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр), Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі»), Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі» (в. Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна), рэгіянальны фестываль гарманістаў «Грай, гармонік!» (г. Ельск) і іншыя. Таксама адбыўся канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Іны Афанасьевай.
У гэты ж час уздоўж ракі Прыпяць іпрацавалі пляцоўкі «Вёска «Прыпяцкая». Тэматычныя падвор,і Гомельскай і Брэсцкай абласцей аб,ядналіся ў адну «вёску» з тэматычнымі назвамі вуліц «Палеская», «Багатая», «Каравайная», «Вясельная», «Пакроўская», якія прадстаўлялі пэўныя народныя святы, абрады, фальклор і г.д.
Упершыню адбыўся фестываль юных майстроў «Перазвон талентаў» з удзелам дзяцей, якія прадэманстравалі розныя віды рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці; працавалі пляцоўкі «Глухарыны ток», дзе гасцям была прапанавана стральба з лука па мішэнях, якія імітавалі птушак, «Палесся шчодры ўраджай», «Адвечны спеў зямлі палескай» і г.д. Таксама можна было пракаціцца на теплаходзе па рацэ Прыпяць, прыняць удзел у конкурсе аматараў рыбалоўства або наведаць выставу «Фестываль кнігі і прэсы». У Музеі прыроды арганізаваны паказ тэматычных фільмаў пра Палессе. Для дзецей працавалі атракцыёны.
Увечары прайшоў II Конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня-2016», а завяршыўся маштабны форум святочным феерверкам.
Аксана Борсук. Фото аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *