Па выніках 2016-га беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг ЖКГ

Общество

Па выніках 2016 года беларусы будуць аплачваць 60% кошту паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляеЕўрарадыё.

Пра гэта 30 лістапада на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, раней планавалася 50%. Аднак з улікам «шэрагу рэалізаваных праграм, механізмаў, жорсткай ацэнкі і кантроля» з’явіўся іншы ўзровень — 60%.

Таксама Калінін паведаміў, што, як чакаецца, у 2016 годзе затраты беларускай жыллёва-камунальнай гаспадаркі знізяцца на 255 млн рублёў, альбо на 16% да ўзроўню мінулага года. Гэтыя сродкі пойдуць на іншыя мэты. Між іншым, яны дазволяць сёлета замарозіць рост тарыфаў на «камуналку», адзначыў намеснік прэм’ер-міністра

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *