У Акцябрскім раёне адбылася навукова-практычная канферэнцыя

Главное Общество


                   Акцябрскі край:гісторыя і сучаснасць

Такой шырокай і разнастайнай тэмай была аб’яднана праведзеная на базе нашага раёна ў чацвер, 21 сакавіка, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.

Маштабны форум, у якім прынялі ўдзел звыш 100 чалавек – супрацоўнікаў з розных навукова-даследчых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, прадстаўнікоў сфер культуры і адукацыі Акцябрскага раёна, здольных вучняў мясцовых школ, якія зрабілі першыя паспяховыя спробы ў навукова-даследчай дзейнасці, праходзіў у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016-2020 гг. “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” (навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А. А. Каваленя) падпраграмы №1 “Гісторыя і культура” (навуковы кіраўнік – кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Даніловіч) пры падтрымцы Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта.

Мерапрыемства такога зместу на Акцябршчыне ладзілася ўпершыню. Між тым, яго каардынатары адзначалі, што выбар на наш раён трапіў зусім не выпадкова – акцябрычане розных пакаленняў па праву могуць ганарыцца сваёй багатай на розныя знакавыя падзеі гісторыяй, адметнай культурнай спадчынай, нарэшце, сваімі славутымі землякамі. Дарэчы, некаторыя з іх прынялі самы непасрэдны ўдзел у канферэнцыі. Гэта вучоны-гісторык Валянцін Голубеў, доктар хімічных навук, прафесар Мікалай Круцько, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Лапко, навуковец-літаратуразнаўца Ігар Шаладонаў. У рамках правядзення міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі адбылася прэзентацыя выставы-экспазіцыі “Акцябрскі край: гісторыя і сучаснасць”, прагучалі навуковыя даклады, была арганізавана работа секцый адносна розных этапаў гісторыі і культурнага развіцця нашага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *