Нафта рэзка стала даражэць пасля рашэння АПЕК скараціць здабычу

Общество

Reuters.com

Нафта падаражэла пасля рашэння членаў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) скараціць здабычу. На біржы ICE ў Лондане ф’ючарсы на пастаўку нафты маркі Brent у студзені падаражэлі амаль на 9% да 50,45 даляра за бараль, адзначае Бі-бі-сі.

Амерыканская нафта маркі WTI таксама працягвае расці ў цане. Студзеньскі кантракт на куплю нафты падаражэў на 8,3% амаль да 49 даляраў.

Падаражэлі таксама акцыі сусветных нафтавых кампаній, у тым ліку брытанскай BP, французскай Total і іншых.

Цэны на нафту пачалі рэзка расці пасля таго, як стала вядома пра рашэнне АПЕК. Сябры арганізацыі дамовіліся скараціць аб’ёмы здабычы нафты на 1,2 млн бараляў у суткі.

Цяпер краіны АПЕК здабываюць 33,6 бараляў нафты ў суткі. Іх здабыча ў выніку здзелкі знізіцца на 4,5%. Здабыча нафты ў свеце скароціцца на 1%.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *