На шляху міласэрнасці і дапамогі

Общество

Жыць – значыць змагацца. Змагацца з няўдачамі і перашкодамі, якія сустракаюцца на нашым шляху. Змагацца з непаразуменнем, адзінотай і несправядлівасцю. Але амаль усе нашы цяжкасці часовыя і вырашаюцца насамрэч лёгка. Сапраўднымі ж барацьбітамі за сваё шчасце можна назваць людзей з інваліднасцю. Парушэнні фізічнага або псіхічнага здароўя немагчыма выправіць так проста. Кожны дзень людзей з інваліднасцю – гэта змаганне з побытавымі праблемамі, з прадузятасцю грамадства. Таму яны маюць патрэбу ў падтрымцы, у ласкавым слове.

Педагогі і навучэнцы Акцябрскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на працягу пяцi год падтрымлiваюць дзяцей і падлеткаў з інваліднасцю, займаюцца з імі ў аб,яднаннях па інтарэсах. Таму да Дня iнвалiдаў зладзілі для іх забаўляльную праграму “Мы разам”.
5 снежня на сустрэчу завіталі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яны ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, адгадвалі загадкі. Для дзяцей з інваліднасцю выступілі ўдзельнікі гурткоў “Лялечны тэатр” і “Юны артыст” пад кіраўніцтвам Наталлі Аляксееўны Кадол. Аматары тэатральнага мастацтва прадставілі лялечны спектакль паводле беларускай народнай казкі “Рукавічка” і сцэнкі пра школьнае жыццё.
Веранiка Навiчонак, удзельнiца гуртка «Мяккая цацка», выступала ў ролі Смяшынкі, якая цiкава забаўляла дзяцей.
Да дабрачыннага мерапрыемства далучыліся члены раённага савета старшакласнікаў “Адзінства”. Яны правялі акцыю “Кожны ўмее марыць”, каб давесці дзецям з інваліднасцю, што людзі навокал ставяцца да іх як да роўных і заўсёды жадаюць дапамагчы. Старшакласнікі падаравалі гасцям у знак падтрымкі і сяброўства паветраныя шары і самаробных папяровых жураўлікаў. Іх лічаць сімвалам здзяйснення мар і жаданняў. Арганізатары і госці зрабілі сумесную фотасесію з плакатамі, на якіх напісалі простыя жаданні падлеткаў. Гэта дапаможа засяродзіць увагу грамадства на тым, што ўсіх людзей аб’ядноўваюць мары. Нягледзячы на стан здароўя, кожны чалавек мае свае жаданні і права на іх здзяйсненне. Зараз старшакласнікі працуюць над выданнем плакатаў і паштовак з гэтымі фотаздымкамі, каб распаўсюдзіць іх сярод падлеткаў.
– Нам хочацца, каб людзі з інваліднасцю адчувалі сябе роўнымі з іншымі, патрэбнымі грамадству, – кажа намеснік старшыні раённага савета старшакласнікаў Вольга Старыновіч. – Такія сяброўскія сустрэчы, на мой погляд, дапамагаюць у барацьбе з межамі паміж простымі і “асаблівымі” людзьмі. Таксама хочацца звярнуць увагу падлеткаў на тое, што ўсе валодаюць аднолькавымі правамі. У нашым грамадстве няма месца дыскрымінацыі.
Данііл Шэйка, вядучы мерапрыемства, вучань 11 класа Акцябрскай раённай гімназі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *