“Мы жывём, пакуль памятаем…”

Общество

                                 

     ДУК “Цэнтрам  гісторыі і культуры” для ўдзельнікаў ветэранскай арганізацыі была арганізавана экскурсія на мемарыяльны комплекс “АЛА” ў Светлагорскім раёне.

“Мы жывём, пакуль памятаем. Мы  жывём, пакуль нас памятаюць”.  Такімі словамі сустракае наведвальнікаў мемарыял.  Навуковы  супрацоўнік Светлагорскага  гісторыка-краязнаўчага музея Наталля Гаўрыленка  правяла ўнікальную экскурсію, расказала  аб  тых трагічных падзеях, якія напаткалі  вёску 14 студзеня 1944 года . У гэты дзень фашыстамі было  тут знішчана ў 12 разоў больш людзей, чым у Хатыні.

   Комплекс уражвае.. Замест хат – сімвалічныя парталы, стэлы з сілуэтамі загінуўшых людзей, вуліца ператварылася ў дарогу “памяці і смутку”. Вакол – векавыя дрэвы, якія, здаецца, памятаюць той страшэнны ракавы дзень.  Пры выглядзе скульптур і помнікаў надыходзіць адчуванне маштабнай чалавечай жорсткасці. Наведванне мемарыяла  пакідае не толькі  адчуванне смутку, але і гонару за мужнасць і няскоранасць народа, адчуванне крохкасці свету

 

    У праграме паездкі – наведванне філіяла Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея аг. Чыркавічы. У прасторных залах  тэматычна размешчаны фотаздымкі, дакументы, экспанаты… Калекцыі музея збіраліся жыхарамі в. Чыркавічы і прысвечаны  аднавяскоўцам. У экспазіцыйных залах  можна было  пазнаёміцца  з калекцыямі ткацтва, элементамі традыцыйнага касцюма, ваеннай атрыбутыкай, археалагічнымі знаходкамі.

      Мы ўдзячны  экскурсаводу Наталлі Рыгораўне  за даступны і змястоўны аповед  аб мемарыяльным комплексе,  а таксама цёплыя водгукі  пакінуты    аб наведванні мясцовага музея.  Асобны “дзякуй” дасылаем супрацоўнікам  “Цэнтра гісторыі і культуры” за  арганізацыю экскурсіі, Валянціне Рыгораўне Грынкевіч і Святлане Васільеўне Літвін, вадзіцелю Копу Адольфу Гюстававічу.

Калектыў ветэранскай арганізацыі раёна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *