Маленькая зорачка Соф’я Шаўко атрымала Дыплом I ступені ў конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Важное Образование

Вучаніца 2 «Б» класа сярэдняй школы №2 г.п. Акцябрскі Соф’я Шаўко, якая з’яўлялася пераможцай раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прыняла ўдзел у наступным, абласным, этапе і па яго выніках атрымала Дыплом I ступені.

— Я першы раз у такім конкурсе, таму крыху хвалявалася. Удзельнікаў было шмат. Мне спадабалася, як чыталі творы другія дзеці, громка, прыгожа, выразна. Я выступала з вершам Эдзі Агняцвет “Саўка за сталом”, — расказвае Соф’я.

Рыхтавала да конкурсу гэтую актыўную, творчую, смелую, камунікабельную дзяўчынку, якая не только вучыцца добра, але і паспявае ў многіх іншых справах, яе класны кіраўнік Ніна Георгіеўна Мельнік.

Мы жадаем нашай таленавітай рудабельскай зорачцы Соф’і Шаўко толькі добрага настрою і далейшых поспехаў ужо ў рэспубліканскім этапе конкурсу.

 Аксана Борсук. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *