Любімыя песні – ветэранам

Главное Общество

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Акцябрскім раёне пачалося яшчэ 1 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень вакальная група цэнтра вольнага часу выехала з віншаваннямі да ветэранаў і былых малалетніх вязняў канцэнтрацыйных лагероў, каб персанальна павіншаваць іх са святам і запрасіць на асноўныя мерапрыемствы 3 ліпеня. Ваенныя песні, любімыя ўсімі, прыйшліся па душы адрасатам. Некаторыя акцябрычане з задавальненнем падпявалі артыстам. Падчас складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі канцэрты і масавыя мерапрыемствы працяглы час не праводзіліся, такі фармат прыйшоўся па душы пажылым людзям. Некаторыя запрашалі суседзяў, сяброў, дзяцей і ўнукаў, каб пачуць жывое выкананне. Шкада толькі, казалі, што песень гучала так мала. Але артысты цэнтра вольнага часу спяшаліся па іншых адрасах, каб прывезці свята як мага большай колькасці людзей. Зрэшты, менавіта 3 ліпеня доўгачаканых канцэртаў, якіх з мінулага года не было, сапраўдныя аматары культурных раённых мерапрыемстваў усё ж-такі дачакаліся.

Ірына ЛЯШКОВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *