Кіравацца патрабаваннямі сучаснасці

Образование

 

 

Час нязменна рухаецца наперад і ніколі не бывае статычным: пастаянна ў ім нешта адкрываецца новае, у той момант, калі другое, здавалася б, непарушнае, усё ж з гадамі адыходзіць у мінулае і становіцца не актуальным. Асабліва гэта заўважна ў апошнія дзесяцігоддзі, калі літаральна ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці ўварвалася камп’ютарная тэхніка, усё больш шырокае прымяненне знаходзяць навейшыя тэхналогіі. І адукацыя ў гэтым плане не выключэнне. Сённяшні ўрок прад’яўляе  вельмі высокія патрабаванні як да настаўнікаў, так і да вучняў, якім, для таго, каб быць паспяховымі, толькі акадэмічных ведаў, уменняў і навыкаў ужо недастаткова. Тым больш, што сёння істотна  змяніліся падыходы і патрабаванні да праводзімых урокаў, іх зместу, падбору матэрыяла, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыі пачатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і актыўным удзельнікам вучэбнага працэсу. І гэта накладвае дадатковыя абавязкі на настаўнікаў. Настаўніку патрэбна ўвеесь час вучыцца, інакш месца ў школе яму не будзе.   У добрага настаўніка павінны больш працаваць дзеці, чым ён сам , і стаўка  рабіцца на ўзаемную самаадукацыю як настаўнікаў, так і вучняў.  Гэта дасягаецца праз самастойную работу з падручнікамі і дадатковай літаратурай, рознаўзроўневыя заданні, індывідуальныя творчыя заданні, віктарыны, крыжаванкі і гэтак далей.

Дзецям жа  ў  сваю чаргу неабходна ведаць і адчуваць адчуваць, што іх любяць, бачаць у іх самастойную асобу, што яны настаўніку неабыякавыя. Толькі ў такім выпадку будзе атрыманы станоўчы вынік праведзенай працы.

Менавіта аб усім вышэйсказаным  і ішла размова ў ходзе  раённага семінару “Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры” у Акцябрскай СШ №2, удзельнікамі якога былі настаўнікі роднай мовы і літаратуры з устаноў адукацыі Акцябршчыны. Ён складаўся з трох частак. На пачатку яго была прадастаўлена панарама педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Акцябрскі”. Яна прайшла ў форме адкрытых урокаў настаўнікаў – вышэйшай катэгорыі Наталлі Адамаўны Ягоравай  і першай катэгорыі ЛарысыМіхайлаўны Прахоцкай і Таццяны Уладзіміраўны Нікіцінай. Іх адметныя рысы – канкрэтная пастаноўка мэты ўрока,  вядзенне на працягу яго ліста кантролю за ведамі вучняў і ацэнка іх па той альбо іншай тэме, работа з інтэрактыўнай дошкай, індывідуальная работа з дзецьмі, цесны кантакт настаўніка і вучняў, самаацэнка апошнімі сваіх ведаў і іншае.

Таксама ў ходзе першай часткі семінару бібліятэкарам школы Ірынай Уладзіміраўнай Маскаленка была прэзентавана кніжная выстава “Гонар беларускай літаратуры”, а старшакласнікі сумесна з Н. А. Ягоравай паказалі падрыхтаваную пазнавальна-конкурсную праграму “Беларуская нацыянальная кухня ў літаратуры і фальклоры” з загадзя прыгатаванымі стравамі беларускай кухні.

У практычным блоку вопытам сваёй работы і выкладання абмяркоўваемага вучэбнага прадмета  з калегамі падзяліліся Н. А. Шчэрбін (ДУА “Акцябрская раённая гімназія”), Н. І. Чарнікевіч (ДУА “Сярэдняя школа №1 г. п. Акцябрскт імя А. Р. Салаўя”), Ю. М. Максіменка (ДУА “Гацкі дзіцячы сад-базавая школа”) і М. М. Кулікова (ДУА “Краснаслабодскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”).

У вучэбна-метадычным блоку аб адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі расказала намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце А. А. Мядзведзева, а настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Валосавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”) Н. У. Ляшкевіч спынілася на асноўных патрабаваннях да сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры.

Пасля выступленняў удзельнікаў семінару ля адкрытага мікрафона яго вынікі падвяла метадыст  ВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму Акцябрскага райвыканкама Т. А. Ігнатовіч.

Мікалай Лоўгач.



2 комментария по теме “Кіравацца патрабаваннямі сучаснасці

  1. Дзякуй за пажаданні, але ніякага перакладу з Белазару не было. Проста выкладваўся матэрыял у сеціва напрыканцы працоўнага дня, таму быў недастаткова вывераны. А ад звычайных апісак ніхто не застрахаваны, у тым ліку нават і журналісты рэспубліканскіх выданняў. Асабліва, калі імкнешся данесці атрыманую інфармацыю, як мага хутчэй…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Николай, рекомендую перед тем как выкладывать перевод с белазара, редактировать текст неверно переведенный. Слишком много человеческого фактора в вашей работе.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *