Калектыву Дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты“Чырвоны Кастрычнік”

Главное Общество

                                            Паважаныя калегі!

Віншую калектыў рэдакцыі, а таксама шаноўных ветэранаў журналістыкі з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Ваша выданне, якое ўбачыла свет за два гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, мае слаўную гісторыю, у тым ліку i баявую.

Падчас барацьбы з фашысцкімі акупантамі газета выходіла падпольна пад дэвізам “Алоўкі заменім на вінтоўкі, пяро – на штык” пад назвамі ”3а Радзіму”, потым – “Народны мсцівец”, друкавалася ў  зямлянцы ва ўрочышчы Стоўпішча. Баявы настрой “Чырвоны Кастрычнік” захаваў i ў цяжкі пасляваенны час.

I сёння, працягваючы свае лепшыя традыцыі, паважаная мясцовая раёнка ва ўcix ракурсах асвятляе жыццё роднага краю. Яна – крыніца актуальных навін i каментарыяў, рэпартажаў пра самыя важныя падзеі Акцябршчыны, Гомельшчыны, Беларусі. Яна займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення жыцця грамадства, захоўваючы беражлівыя адносіны да слова, уменне разгледзець у штодзённай інфармацыі імклівы pyx жыцця.

Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць вашых матэрыялаў. Праблемы эканомікі, павышэння эффектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю, з павагай да землякоў.

Дзякуй вам за нястомную працу, за праўдзівае i своечасовае асвятленне жыцця рэгіёна, суайчыннікаў. Упэўнены, што i надалей вы будзеце ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі сваёй малой радзімы, нашай Айчыны.

Жадаю вам новых выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адданасці чытачоў.

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

19 снежня  2019 года



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *