Грай, музыка, грай!

Культура

22 чэрвеня ў рамках X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” прайшоў турнір дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў (намінацыя “інструментальныя ансамблі”). Гармонь, барабан, скрыпка, бубен, дуда і іншыя беларускія народныя інструменты гучалі на разнастайныя лады ў руках віртуозных музыкантаў, якія прыехалі ў Рудабелку з розных месцаў. Усіх калектываў было дзесяць. Прыемна, што ўдзел у гэтым турніры прымалі і тры з нашага раёна: “Некрашынка (аг. Валосавічы), “Цярэшкавы шчодрыкі” (аг. Рассвет) і “Рудабельскія зорачкі” (г.п. Акцябрскі), якія змагаліся ў наступных намінацыях: “Ансамблевае выканальніцтва”, “Траіста музыка” і “Дуэт”.

Хочацца адзначыць не толькі музычныя здольнасці ўдзельнікаў конкурсу, але і нестандартны падыход некаторых калектываў да выканання песень і танцаў, цікавую падачу матэрыялу, а таксама прыгожыя, яркія касцюмы.

Вельмі задорна і весела выступалі артысты, так што, седзячы ў зале ў якасці гледача, хацелася самой пусціцца ў скокі.

Час прайшоў незаўважна. Шкада, што фестывальныя дні праляцелі так хутка, аднак наперадзе – новыя сустрэчы і новыя музычныя падарункі.

Аксана Борсук. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *