Лепшыя на ўборцы ўраджаю

Сельское хозяйство

 

Па даных раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, лепшых вынікаў у раённым спаборніцтве на ўборцы зерневых па стану на 31 ліпеня дабіліся:

Сярод камбайнераў зернеўборачных экіпажаў

Андрэй Уладзіміравіч Тозік і Сяргей Уладзіміравіч Жынко – механізатары ААТ “Некрашынскі”. Камбайнам КЗС-1218 намалацілі 783,5 тоны зерня.

Сяргей Валер’евіч Цярэнцьеў і Канстанцін Сяргеевіч Цярэнцьеў – механізатары ААТ “Дзербін”. Камбайнам КЗС-1218 намалацілі 681,5 тоны зерня.

Міхаіл Міхайлавіч Мазур – механізатар ААТ “Некрашынскі”. Камбайнам КЗС-10 намалаціў 676,1 тоны зерня.

Аляксандр Аляксандравіч Шастачук і Міхаіл Мікалаевіч Дзенісовіч – механізатары ААТ “Дзербін”. Камбайнам КЗС-10 намалацілі 645 тон зерня.

Сярод камбайнераў маладзёжных зернеўборачных экіпажаў

Юрый Сяргеевіч Грынёў і Вадзім Аляксандравіч Кудрэнка – механізатары ААТ “Дзербін”. Камбайнам КЗС-10 намалацілі 726,9 тоны зерня.

Віктар Мікалаевіч Ляўковіч і Аляксей Мікалаевіч Ляўковіч – механізатары ААТ “Бумажкова-агра”. Камбайнам КЗС-10 намалацілі 512,5 тоны зерня.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня

Анатоль Васільевіч Цурко – вадзіцель ААТ “Дзербін”. Аўтамабілем МАЗ-555 (10 тон) перавёз ад камбайнаў 717,1 тоны зерня.

Мікалай Пятровіч Рудзянок – вадзіцель ААТ “Маісееўка”. Аўтамабілем МАЗ-555 (10 тон) перавёз ад камбайнаў 699,6 тоны зерня.

Станіслаў Яўгенавіч Ахраменка – вадзіцель ААТ “Дзербін”. Аўтамабілем МАЗ-555 (10 тон) перавёз ад камбайнаў 605,8 тоны зерня.

Уладзімір Мікалаевіч Ахраменка – механізатар ААТ “Бумажкова-агра”. Трактарам МТЗ-1221 з прычэпам (10 тон)  перавёз ад камбайнаў 419 тон зерня.

Сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня

Дзяніс Віктаравіч Герасіменка – вадзіцель ААТ “Некрашынскі”. Аўтамабілем МАЗ-551605 перавёз ад камбайнаў 870,1 тоны зерня.

Сярод аператараў на сушыльных агрэгатах

Уладзімір Рыгоравіч Шчэрбін – аператар зернетока ААТ “Дзербін”. Агрэгатам СКУ-10 дапрацаваў 530,8 тоны зерня.

Аляксандр Васільевіч Янкевіч – аператар зернетока ААТ “Некрашынскі”. Агрэгатам “Riela GDT” дапрацаваў 420 тон зерня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *