Лепшыя на хлебнай ніве ў Акцябрскім раёне

Важное Сельское хозяйство

Па даных раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, лепшых вынікаў у раённым спаборніцтве на ўборцы зерневых па стану на 26 ліпеня дабіліся:

Сярод камбайнераў зернеўборачных экіпажаў

Сяргей Валер’евіч Цярэнцьеў і Валянцін Сяргеевіч Цярэнцьеў – механізатары ААТ “Дзербін”. Камбайнам КЗС-1218 намалацілі 474 тоны зерня.

Аляксандр Аляксандравіч Шастачук і Уладзімір Іванавіч Пайграй – механізатары ААТ “Дзербін”. Камбайнам КЗС-10 намалацілі 410 тон зерня.

Андрэй Уладзіміравіч Тозік і Сяргей Уладзіміравіч Жынко – механізатары ААТ “Некрашынскі”. Камбайнам КЗС-1218 намалацілі 365,6 тоны зерня.

Сярод маладзёжных экіпажаў

Віталь Сяргеевіч Лагута і Вадзім Аляксандравіч Кудрэнка – механізатары ААТ “Дзербін”. Камбайнам КЗС-10 намалацілі 520,8 тоны зерня.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня

Станіслаў Яўгенавіч Ахраменка – вадзіцель ААТ “Дзербін”. Аўтамабілем МАЗ-555 (10 тон) перавёз ад камбайнаў 693,3 тоны зерня.

Уладзімір Паўлавіч Баграёнак – механізатар ААТ “Дзербін”. Трактарам МТЗ-82 з прычэпам (10 тон)  перавёз ад камбайнаў 610,3 тоны зерня.

Сярод аператараў на сушыльных агрэгатах

Уладзімір Рыгоравіч Шчэрбін – аператар зернетока ААТ “Дзербін”. Агрэгатам СКУ-10 дапрацаваў 315,7 тоны зерня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *