“»Чернобыль болит, предупреждает, учит»

Культура

 

Авария на 4-ом энергоблоке Чернобыльской АЭС, ставшая одной из величайших техногенных катастроф в истории человечества, произошла 26 апреля 1986 года. За 30 лет, прошедших с тех пор, было выдвинуто много версий о причинах взрыва, однако какая бы ни была причина, авария произошла, забрав из жизни сотни тысяч, изменив и покалечив   миллионы людей, последствия ее мы ощущаем до сих пор, и будем ощущать еще долгие годы.

Чернобыльская катастрофа породила разрушение традиционного уклада жизни,она перешагнула границы человеческого сознания, умственного и внутреннего опыта. И как реакция на катастрофу- обращение писателей к условно-художественному воплощению действительности.

На чернобыльскую тему, белорусскими писателями написаны сотни произведений, у каждого автора своя точка зрения на события, происходившие на Чернобыльской АЭС.

Мы выделили несколько произведений, которые есть в фондах нашей библиотеки и затронули, именно нас.

Алексіевіч, С. А. Чарнобыльская малітва: хроніка прышласці / С. А. Алексіевіч. – Мінск: Гронка, 1999. –224 с.

«Чарнобыльскую малiтву» Святланы Алексiевiч адносяць да лiтаратуры нон-фiкшн, гэта значыць непрыдуманай, дакументальнай па сваёй фактуры. Твор перакладзены больш чым на дваццаць моў, яго параўноўваюць з уздзеяннем шокатэрапii: настолькі моцнае ўражанне выклiкае прачытанае. Сама С. Алексіевіч абазначыла галоўную ідэю сваіёй кнігі: ”Я думаю, што чалавецтва не ўсвядоміла Чарнобыля… Беларусам даводзіцца адказваць за ўсё. На жаль, яны як былі, так і засталіся чарнобыльскай лабараторыяй”.

 “Цётухна, а дзе тут у вас радыяцыя, дзе яна — нябачная смерць? — А дзе стаіце — там і смерць. Смерць… боль… быль… Чарнобыль.

 

Бароўскі А. Чорны бусел-белы цень: апавяданне пра энергетыкаў- ліквідатараў.- Мн.: Маст. Літ., 1997.-331с.:іл.

Аўтар- Анатоль Бароўскі- пад час Чарнобыльскай катастрофы працаваў уласным карэспандэнтам газеты “Чырвоная змена” па Гомельскай вобласці. Штодзённа знаходзіўся у зоне, быў каля разбураннага чацвёртага блока, гутарыў з людзьмі розных прафесій, якія праўдзіва і шчыра расказалі ў гэтай кнізе пра перажытую імі бяду.

Дзейкун, Р.В. Мой ЧарноБыль, або я боль людскі кранаў… рукамі…: кніга- споведзь ліквідатара чарнобыльскай катастрофы/ Р.В. Дзейкун.- Гомель: Сож,2011.-95 с.: іл.

Кніга – споведзь аднаго з ліквідатараў наступстваў чарнобыльскай катастрофы, вочы якога да драбніц”сфатаграфавалі” усё пабачанае, а вушы “запісалі” усё пачутае падчас трагічных падзей 1986 года. Праз прайшоўшыя гады, старонку за старонкай, ён гартае сваю, асабістую (горкую, як палын), кнігу памяці.

Казько, В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел / А. Казько. – Мінск: Маст. літ., 1993. –319 с.

 В. Казько ў аповесці »Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» стварае адасоблены свет, своеасаблівую «дзяржаву ў дзяржаве» са сваімі законамі, парадкамі, са сваёй уладай.  Адным з самых радыкальных сродкаў барацьбы са страхам перад катастрофай у крызісную эпоху з’яўляецца смеласць смеху, карнавальнае ачышчэнне.. Смехавыя і трагічныя пачаткі ўтвараюць дынамічную гармонію. Смех не адмаўляе трагічнае і не здымае драматызм. Ён здымае адчуванне неадольнасці трагізму, ён амбівалентны: і забівае, і адраджае. І ў новы мір чалавецтва ўступіць толькі калі пройдзе праз чысцілішча смеху і плачу, зазірнуўшы ў люстэрка гісторыі. А чысцілішча плачу будзе называцца, напэўна, пакаяннем.

 Левановіч,Л.К. Палыновы вецер: раман/ Леанід Левановіч.- Мінск: Літ. і маст, 2009.-224с.

У рамане Леаніда Левановіча рассказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыацыйнай зоне.

Прайсці праз зону: проза, паэзія, публіцыстыка / уклад. І. Бутовіч, маст. В. Шкаруба. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 558 с., [12] л.: іл.

Радыяктыўная пакута на Чарнобыльскай атамнай станцыі крыжаванай дарогай выгнання легла на баларускія землі: у зоне адчужэння засталіся многія населенныя пункты паўднёвых раёнаў Беларусі. Усе  гады, прайшоўшыя з моманту аварыі, многіх літаратараў творча вабіла трагічна вядомая зона. Іх сумленнае таленавітае слова знайшло глыбокі водгук у сэрцах чытачоў; кнігу склалі арыгінальныя творы, напісаныя пад уражаннем знаходжання ў чарнобыльскай зоне.

 

Резанович, А.И. Полынь- вода: роман- хроника/ Анатолий Резанович.- Мн.: Маст. літ., 2012.- 398с.

Вторая книга остросюжетного романа- хроники Анатолия Резановича «Полынь-вода» посвящена сложнейшим вопросам истории нашей родины, непосредственно влияющим на судьбы героев повествования, которых коснулись все сложности перестроечного периода: от Чернобыля до ГКЧП. Само название романа направляет мысли читателя к чернобыльской трагедии. Лейтмотивом всей книги проходит мысль, что в жизни нет ничего, чтобы не смог пережить человек…

 

Шамякін І. Злая зорка: раман/ Іван Шамякін.-Мн.: Маст.літ., 2005.-302 с.

Раман «Злая зорка» — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі. Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны.

Есть книги, которым веришь. Не хочется верить, но веришь. Содрогаешься от ужаса, но читаешь и не можешь оторваться. Людские судьбы проплывают перед твоими глазами. И вроде люди уже совсем не чужие, а близкие, родные. И нет места обычному, ставшему повседневным, равнодушию.

 

Составитель — библиограф районной библиотеки Алла Чуева



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *