Акцыя #МАЁЙКРАІНЕ прайшла ў Акцябрскім

Культура Общество

Эстафету абласной грамадска-культурнай акцыі “Маёй краіне” у сераду прымаў Акцябрскі. Акцыя ўпершыню была абвешчана ў 2016 годзе, а яе дэвіз гучыць так: «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.»

У другой палове дня гарадскі сквер стаў шматлюдным і каляровым. Непадалёку ад сцэны са сваёй атрыбутыкай размясціліся грамадскія арганізацыі, якія працуюць на тэрыторыі нашага раёна. Яны абяцалі гасцям свята яркія эмоцыі і ўражанні, а таксама запрашалі прыняць удзел у розных конкурсах і латарэях. Атмасферу свята падтрымлівалі выставы з фотаздымкамі, на якіх можна было пазнаць знаёмыя твары. Асноўнае ж дзейства адбылося на сцэнічнай пляцоўцы. На гэты раз яе занялі артысты Гомельская абласной філармоніі. Не першы раз спевакі гэтай установы прыязджаюць да нас у госці, таму многія артысты ўжо былі знаёмыя акцябрскім гледачам. А іх у гэты час было шмат, як дзяцей, так і дарослых. Амаль усе музычныя кампазіцыі, якія гучалі са сцэны, былі добра вядомымі старэйшаму пакаленню. Таму большасць гледачоў не шкадавала далоняў і з задавальненнем падхоплівала знаёмыя словы.

-Цудоўнае свята, настрой самы лепшы, артысты – малайцы, дзякуй арганізатарам за такі прыгожы канцэрт, — казалі жыхары і госці Акцябрскага.

Святочную атмасферу яшчэ больш дапоўніў вядомы беларускі спявак Саша Нэмо, які ўступаў у дыялог з гледачамі, запрашаў на сцэну дзяцей і модадзь.

-У гэтым годзе з нагоды свайго дня нараджэння я збіраюся правесці тур па ўсёй краіне. Нават назву да яго ўжо прыдумаў: “4:0 в мою пользу”, калі запрашаеце, то прыеду і да вас са сваёй праграмай! Запрашаеце?, — спытаў Саша ў публікі.

— Канечне!, — адказалі яму гледачы.

Традыцыйна свае выступленні ў рамках акцыі “Маёй краіне” артыст завяршае песняй “Я люблю Беларусь”. Цудоўная фінальная кропка канцэрта ў Акцябрскім. У гэты ж дзень удзельнікі акцыі спяшаліся ў суседні Светлагорск, дзе таксама сабралі вялікую колькасць удзячных гледачоў.

Святлана Старасценка:

Гэты цудоўны канцэрт трэба было ўбачыць кожнаму. Асабіста я атрымала станоўчыя эмоцыі ад высокага ўзроўню артыстаў, іх жадання падарыць гледачам радасць. Прыемна зноў бачыць наш сквер такім шматлюдным, пачуць музыку, сустрэцца са знаёмымі людзьмі. Дзякуй арганізатарам за такое цудоўнае свята.

Рыта Хадакова:

Не вельмі часта бываю на канцэртах, тым больш, калі выступаюць артысты з Гомеля ці Мінску. Сёння ж атрымалася прыйсці ў сквер, і пакідаю яго с вялікім спектрам станоўчых эмоцый. Асабліва за пачутыя песні савецкіх часоў, якія былі спетыя цудоўнымі, прыгожымі галасамі артыстаў Гомельскай абласной філармоніі.

Мікалай Патапенка:

Сёння мне на майку прымацавалі белага бусла з паперы, я ведаю, што гэта – сімвал Беларусі. Мне прыемна адчуваць гордасць за нашу краіну, за яе прыгажосць, непаўторную прыроды. Настрой у мяне вельмі цудоўны, люблю, калі ў Акцябрскім ладзяцца святы. Гэта заўсёды весела, пазітыўна, радасна. Я з сябрамі заўсёды іх наведваю. І хаця я сам займаюся спортам, але ж паслухаць музыку таксама люблю.

Ірына ЛЯШКОВА.

Фота Нааталлі ЁВЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *