Адчуй смак роднай мовы праз вершы класікаў

Образование

25 красавіка ў сярэдняй школе №2 г. п. Акцябрскі  адбыўся раённы конкурс чытальнікаў.

Кожны год «Жывая класіка» збірае тых, хто не проста цікавіцца беларускай паэзіяй і літаратурай, але і ўмее яскрава прадставіць твор на матчынай мове. Конкурс прайшоў пад дэвізам: «Чытаем многа, чытаем разам, ствараем сябе і сваю краіну!»

Вучнямі для дэкламацыі былі абраны свае самые любімые творы беларускіх аўтараў. Можна было пачуць і байкі, і празаічныя ўрыўкі з твораў і, вядома ж, вершы. Канкурсанты падтрымлівалі адзін аднаго, на момант забываючыся аб спаборніцтве. Удзельнікі пранікаліся чытаннем іншых выканаўцаў, атрымлівалі асалоду ад роднай мовы, чытаючы на ёй і слухаючы яе. 

Спаборнічалі школьнікі ў чатырох узроставых катэгорыях: 1 — 4 класы, 5 — 6 класы, 7 — 8 класы, 9 — 10 класы.

Мілагучная мова, якая лілася на працягу амаль дзвюх гадзін паставіла журы ў складанае становішча, бо выбраць найлепшых з лепшых — не простая справа. І вось вынікі падведзены. Нягледзячы на хваляванне і першы вопыт у конкурсе, першакласніца Акцябрскай раённай гімназіі Бабун Серафіма   змагла заваражыць зал і атрымала ўзнагароду  І ступені. У сваіх узроставых групах пераможцамі таксама сталі гімназісты шасцікласнік Кірыл Сянько і сямікласніца Яна Заброцкая. Сярод вучняў 9 -10 класаў журы прызнала лепшым Ілью Ёўжанка с сярэдняй школы №2.
Нягледзячы на дух спаборніцтва, конкурс «Жывая класіка» аб’яднаў дзяцей і падлеткаў з розных устаноў адукацыі раёна і яшчэ раз напомніў нам аб той велічнай і шматвяковай літаратурнай спадчыне, якую мы маем і павінны берагчы.

Вольга СТАРЫНОВІЧ, вучаніца 10 класа Акцябрскай раённай гімназіі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *