Конкурс вершаў «Я слаўлю цябе «Берагіня»

Общество

21-24 чэрвеня 2018 года ў г. п. Акцябрскі адбудзецца Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Ён праводзіцца з 1998 года з мэтай падтрымкі народнай творчасці, захавання рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, выяўлення і далучэння да фестывальнага руху новых фальклорных калектываў, выкарыстання народнай спадчыны ў выхаванні моладзі, далучэння яе да культуры свайго краю. 

З нагоды юбілейнай даты рэдакцыя раённай газеты праводзіць літаратурны конкурс. Запрашаем прыняць удзел!

ПАЛАЖЭННЕ
 аб правядзенні літаратурнага конкурсу на лепшы аўтарскі верш, прысвечаны Х Рэспубліканскаму фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», «Я слаўлю цябе, «Берагіня»
 1. Агульныя палажэнні 
1.1. Літаратурны конкурс на лепшы аўтарскі верш (далей – Конкурс) праводзіцца ў рамках святкавання Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».
1.2. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Чырвоны Кастрычнік».
2. Мэты і задачы Конкурсу 
2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, папулярызацыі здольнасцей таленавітых аўтараў, якія пішуць пра родны край, і стварэння ўмоў для іх актыўнай творчай дзейнасці.
2.2. Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:
— павышэнне цікавасці да гісторыі і спадчыны свайго краю;
— стварэнне асяроддзя творчых зносін, сітуацыі поспеху;
— спрыянне развіццю творчага патэнцыялу і папулярызацыі паэтычных здольнасцяў аўтараў.
3. Прадмет і ўдзельнікі правядзення Конкурсу 
3.1. Удзел у конкурсе могуць прымаць аўтары незалежна ад месца пражывання і ўзросту.
3.2. Тэмай для вершаў, прадстаўленых на Конкурс, павінна паслужыць юбілейная дата – 20 гадоў Рэспубліканскаму фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».
4. Умовы і тэрмін правядзення Конкурсу 
4.1. Конкурс праводзіцца з 1 снежня 2017 па 1 мая 2018 года.
4.2. Заяўкі на ўдзел і вершы прымаюцца ў адрас дзяржаўнай ўстановы «Рэдакцыя газеты «Чырвоны Кастрычнік» (г. п. Акцябрскі, вул. Бумажкова Ц. П., 10).
4.3. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на Конкурс неабмежаваную колькасць вершаў.
4.4. Вершы прымаюцца ў суправаджэнні заяўкі (дадатак).
5. Патрабаванні да работ
5.1. На Конкурс прымаюцца:
— вершы любога аб’ёму;
— вершы павінны быць напісаны на беларускай мове;
— вершы, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку, а таксама вершы, якія маюць у змесце прыкметы распальвання нацыянальнай, расавай альбо рэлігійнай варожасці да конкурсу не дапускаюцца;
— вершы павінны мець назвы і могуць суправаджацца каментарыямі аўтараў.
5.2. Накіроўваючы свае вершы на Конкурс, кожны ўдзельнік павінен прадаставіць поўную інфармацыю пра сябе:
прозвішча, імя, імя па бацьку; ўзрост; поўны паштовы адрас.
6. Падвядзенне вынікаў Конкурсу 
6.1. Вынікі Конкурсу падводзяцца:
на пасяджэнні журы на працягу 10 дзён пасля заканчэння прыёму заявак.
6.2. Пераможцы вызначаюцца па трох ўзроставых групах:
— дзеці (да 15 гадоў);
— моладзь (ад 16 да 30 гадоў);
— дарослыя (ад 31 года).
У кожнай узроставай групе па рашэнні журы вызначаюцца дыпламанты I, II, III ступеняў.
6.3. Вызначэнне пераможцаў ажыццяўляецца па наступных крытэрыях:
— адпаведнасць накірунку Конкурса;
— актуальнасць;
— навізна і арыгінальнасць.
6.4. Пераможцы Конкурсу ўзнагаро- джваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў па кожнай узроставай группе і падарункамі ад рэдакцыі.
6.5. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу адбудзецца на Х Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня». 
Дадатак
ЗАЯЎКА
на ўдзел у літаратурным конкурсе на лепшы аўтарскі верш, прысвечаны Х Рэспубліканскаму фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», «Я слаўлю цябе, «Берагіня»
1.  Прозвішча__________________________
2. Імя__________________________________
3. Імя па бацьку________________________
4. Узрост______________________________
5. Месца вучобы альбо працы__________
6. Адукацыя ___________________________
7. Паштовы адрас______________________
8. Тэлефон____________________________



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *