Победы в Слониме

Знай наших! Культура

З 23 па 25 чэрвеня ў г. Слонім Гродзенскай вобласці адбыўся V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці». Гэта мерапрыемства ўжо стала візітнай карткай Слонімшчыны і сабрала гасцей з усіх абласцей краіны.

Фестываль-конкурс, праводзіцца з мэтай павышэння сацыяльнага статусу, ролі i значнасці сям’і ў грамадстве, далейшага развіцця і папулярызацыі традыцый аматарскай мастацкай творчасці сямейных калектываў.

Традыцыйна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя сямейныя калектывы мастацкай самадзейнасці Рэспублікі Беларусь. Канкурсантамі фестывалю сталі 18 творчых сямейных калектываў.

Гомельскую вобласць на фестывалі прадставілі 2 калектываз г.п. Акцябрскі. У намінацыі вакальна-харавы жанр конкурсную праграму прадставіла жаночая група народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Рудабельская пацеха” ДУК “Акцябрскі цэнтр вольнага часу.” У складзе Кулак Юліі Анатольеўны, Беняк Вольгі Уладзіміраўны, Гароднай Ганны Юр’еўны і Верас Ганны Мікалаеўны.

У намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва выстаўку-презентацыю “Сям’я — сузор’е талентаў” прадставіла сям’я Малаковіч. У складзе Малаковіч Наталлі Уладзіміраўны, Малаковіч Кацярыны Уладзіміраўна, Малаковіч Уладзіміра Уладзіміравіча, Бубовіч Анастасіі Міхайлаўны.

На працягу конкурснай праграмы кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя ў Беларусі дзеячы культуры Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі (старшыня журы), Валянціна Фёдараўна Гладкая, Аляксандр Іванавіч Кавалёў, Уладзімір Генадзьевіч Радзівілаў, Любоў Еўдакімавна Раманенка, Тадэуш Іванавіч Стружэцкі і Аляксандр Макаравіч Фурман, вызначала лепшых.

Па выніках фестываля жаночая група народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Рудабельская пацеха” узнагароджана дыпломам Лаурэата III ступені, сям’я Малаковіч – Лаурэат II ступені.

Віншуем удзельнікаў і жадаем далейшага творчага натхнення!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *