У Александрыі наша “Берагіня”

Культура Эхо события

6-7 ліпеня 2019 года ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбылося масштабнае рэспубліканскае свята «Купалле» (Александрыя збірае сяброў).

У рамках свята прайшло шмат мерапрыемстваў і канцэртаў. У тым ліку выступленне творчых калектываў і выканаўцаў, якія прадстаўлялі тэматычныя праграмы-прэзентацыі культурных брэндаў рэгіёнаў рэспублікі. Гомельскую вобласць прадстаўлялі два фестывалі: рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» і  рэспубліканскі фестываль гумару «Аўцюкі». Як акцябрскія работнікі культуры правялі гэтыя два дні ў аграгародку Александрыя, расказала Тамара Маскалёва:

– Творчая дэлегацыя Акцябрскага раёна прадстаўляла праграму-прэзентацыю фестываля «Берагіня» на прысваенне звання-статута «Нацыянальны культурны брэнд». Культурныя работнікі, якія працавалі ў гэты дні на рэспубліканскім свяце правялі канцэртную і гульнёвую праграмы, выставу-ярмарку прадукцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вельмі  яскравы канцэрт паказалі гледачам фальклорны гурт «Купалінка» Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці (кіраўнік Святлана Катлярова), узорны фальклорны ансамбль «Рудабельскія зорачкі» ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу» (кіраўнік Вольга Дульская), салістка Ганна Верас ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу».Вядучымі праграмы былі Вольга Івашына і Сяргей Мартыненка.

На працягу двух дзён фестываль «Берагіня» прэзентавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці раённага дома рамёстваў, дапаўненнем да выставы былі фоталетапіс, атрыбутыка фестывалю (вымпел і сцяг). Афармлялі выставу майстры-метадысты з раённага дома рамёстваў Марыя Сарнаўская, ТамараСтаніслаўчык, Ірына Дабранская, Кісялёва Юлія з удзелам дырэктара цэнтра гісторыі і культуры Акцябрскага раёна Карыны Курсевіч.

Гульнёвую праграму прадстаўляла Таццяна Кур’ян з Любанскага сельскага дома народнай творчасці.

Шмат фестываляў мастацтваў адбываецца на Беларусі. І ўсеяны адлюстроўваюць прыгажосць беларускай культуры ва ўсёй яе разнастайнасці.Але ж рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» – адзіны фестываль у краіне, скіраваны на аўтэнтычныя формы народнай культуры, мастацкую адукацыю і выхаванне дзяцей, падлеткаў,  моладзі сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва.

Як кажуць прадстаўнікі Акцябрскай дэлегацыі, гледачы шчыра даравалі апладысменты нашым артыстам і ўдзельнікам прэзентацыі “Берагіні”на свяце «Купалле» у Александрыі. Гэта сведчыць, што традыцыйная культура жыве і будзе жыць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.