Адзіны дзень бяспекі

МЧС информирует

У рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» работнікі Акцябрскага раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Ратавальнікі наведалі шэраг навучальных устаноў раёна, дзе правялі навучальныя эвакуацыі, «урокі бяспекі», паказалі мультфільм «Чароўная кніга».

Не засталіся па-за ўвагай і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры наведваньні працоўных калектываў работнікі МНС распавялі прысутным аб правілах карыстання вогнетушыцелем, аб карыснасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і аб дадатку МНС Беларусі «Дапамога побач», а таксама паказалі відэафільм «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», у якім наглядна прадэманстраваны правілы паводзін калі пачулі сігнал «Увага ўсім». 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.