Адбылася ўрачыстая цырымонія заключных імпрэзаў Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»

Культура

 

За 20 год фестываль стаў Брэндам і гонарам Акцябрскага раёна. Яго ўдзельнікамi сталi лепшыя аутынтычныя і фальклорныя калектывы, майстры дэкаратыўна — прыкладнога масацтва Беларусі, а таксама госці з замежных краін. Для ўрачыстай цырымоніі адкрыцця на сцэну былi запрошаны старшыня Акцябрскага райвыканкама Палуянаў В.В., старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў Таргонскі А.В., начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Задзяркоўская Н.І., галоўны спецыялiст аддзела культурна асветніцкай работы Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладдзі Гомельскага аблвыканкама  Шнэйдар А.Г.

У час адкрыцця фестывалю была добрая магчымасць выказать падзяку і узнагародзіць людзей, якія  унеслі значны уклад у развіцце фальклорнага руху.

Ганаровай граматай Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта за пленную шматгадовую працу па захаванню і папулярызацыі нацыянальнай культуры Беларусі, далучэнню дзяцей і моладдзі да каштоўнасцяў традыцыйнага мастацтва і арганізацыю мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня”  узнагароджаны Дудчанка Мікалай Рыгоравіч, балетмайстар- пастаноўшчік Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Гараноровай граматай Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў – за пленную і шматгадовую працу па захаванню і папулярызацыі нацыянальнай культуры Беларусі, далученне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей традыцыйнага мастацтва, падрыхтоўку і правядзенне у Акцябрскім раёне Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” узнагароджаны Козенка Мікалай Аляксеевіч, выкладчык кафедры этналогіі і фальклору установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва».

За значны ўклад у развіццё народнай творчасці, захаванне і папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена узорнаму фальклорнаму ансамблю «Рудабельскія зорачкі» дзяржаўнай установы культуры �«Акцябрскi цэнтр вольнага часу», мастацкі кіраўнік Дульская Вольга Гаўрылаўна. �Гэты калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай установы �«Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» за зберажэнне і папулярызацыю регіянальных этнакультурных традыцый і ў сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці .

Далей распачалася канцэртная праграма удзельнікаў і гасцей фестывалю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.