Гучыць рудабельскі гармонік

Культура

 

(Працяг. Пачатак у № 19 за 12 мая)

Паважаныя чытачы! Працягваем публікацыю нарысаў аб акцябрскіх  гарманістах-самавучках,  якія  праз усё жыццё пранеслі любоў да народнага інструмента.

Яфрэмаў Сяргей Аляксеевіч . Нарадзіўся ў 1953г. у вёсцы Новая Дуброва Акцябрскага раёна. З’яўляецца носьбітам спеўных і музычных традыцый. Вядомы як выканаўца лірычных песень, пачутых ад вядомых спевакоў і выпрацаваных “пад сябе” на гармоніку. Вучыўся інструменту самастойна настойліва і ўпарта. “Надзвычай любіў слухаць дуброўскіх  музыкаў.  У вёсцы недахопу у гарманістах не было: Данілавіч Жулега, Лёва Мельнік, Валодзя Падута… Як яны ігралі! Аж сэрца замірала… Пачаў сам вучыцца.Тульскі гармонік бацька купіў старэйшамубрату Віктару, думалі, ён музыкам будзе, але гэта не яго. Асвойваць інструмент пачаў я.Слухаў мелодыі, напяваў і атрымлівалася…Памятаю, быў у сваяка-гарманіста дзядзькі Адама звёскі Зацішша. У яго такі прыгожы гармонік, імянны, зроблены пад заказ у г. Шуі. Узяў я і зайграў. Як паслухалі гранне, былі ўсе ўзахапленні. Дзядзька  ікажа: “Бяры інструмент, цяпер ён твой”.Так па сённяшні дзень  у мяне гэты гармонік, як памяць і як дзядзькава спадчына, яму ўжо , бадай, больш за паўвека, парваныя футляр, рамні, а іграе, як новы”.

Прырода шчодра надарыла Сяргея Аляксеевіча не толькі цудоўным слыхам , а і голасам, высокім, звонкім (напэўна, ад маці, вядомай спявачкі Рудабельскага краю Аляксандры Іванаўны Яфрэмавай).

Сяргей Аляксеевіч прымаў удзел у мастацкай самадзейнасці фальклорнага калектыву Новадуброўскага сельскага клуба, арганізацый, дзе працаваў, спяваў у вакальным ансамблі “Івушка”, што быў арганізаваны пры раённым ДК.  За плячыма – дзесяткі развучаных і сыграных мелодый, выступленні на канцэртах не толькі мясцовага і раённага ўзроўню,  а і ў гарадах  Мазыр, Гомель. Ёсць яшчэ адна ўзнагарода —  Дыплом  ІІ ступені, уручаны Ігарам Лучанком на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск-2010” на “Славянскім базары”. Ніводная сямейная ўрачыстасць не праходзіць без душэўна сыграных мелодый. Душа кампаніі сярод сяброў, аднавяскоўцаў, куды запрашалі як слаўнага гарманіста.  Мясцовая публіка яго любіць, шумна сустракае і шчодра адорвае апладысментамі.

Непраўзыдзены музыка і цяпер не пакідае інструменту. “Ён для мяне, —кажа,  — як хлеб, як паветра…  Кожны новы дзень я пачынаю  з песні, для настрою, для душы. Жыццё праходзіць цікавей…” .  І сапраўды, бярэ ў рукі майстар інструмент (яго не трэба прасіць) і іграе, захапляюча, да самазабыцця, зліваючыся са сваім гармонікам у адно цэлае. Усё ў адзінстве: і эмацыянальны зарад, і тэхніка выканання, і голас, і мелодыя…

Людміла Калянкевіч



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.