Гаварыць па-беларуску лёгка

Знай наших! Общественность

Вучні нашага раёна неаднаразова прымалі ўдзел у абласным конкурсе рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”. І часцей за ўсё з’яўляліся яго пераможцамі. Гэты год не стаў выключэннем. Хаця сам конкурс зведаў змены. Зараз прымаць удзел у ім могуць только пераможцы другога этапа прадметных алімпіяд. Караліна Сарока, вучаніца 11 класа Акцябрскай раённай гімназіі, заняла першае месца ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ў раёне і ўпершыню паехала на вышэйназваны рытарычны конкурс.

Ён складаўся з некалькіх тураў. У першым было неабходна прадставіць дамашняе заданне – мультымедыйнае эсэ па тэме “А мо я ўжо ўсё-такі прыходзіў на гэту зямлю калісьці”. У другім туры, маўленчым, вучні павінны за 15 хвілін падрыхтавацца да вуснага выказвання. Караліне дасталася нескладаная тэма: “Пачынаецца ўсё с кахання”. Яна паразважала пра каханне да Радзімы, да бацькоў, сяброў, школы. І сваё выступленне дапоўніла прыкладамі з літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў.
Па выніках гэтых двух тураў толькі 45% удзельнікаў конкурсу прайшлі у наступны, самы складаны этап. Ён праходзіў у вуснай форме без папярэдняй падрыхтоўкі па прапанаваных выказваннях, афарызмах, паняццях. Караліне было неабходна выступіць па тэме “Вочы – люстэрка душы”.
І калі першыя два туры цяжкімі для дзяўчыны не былі, то трэці вызваў хваляванні. Аднак вучаніца Акцябрскай раённай гімназіі атрымала Дыплом ІІІ ступені.
– Перамога Караліны – гэта відавочны вынік. Яна шмат чытае на беларускай мове, цікавіцца ёю, яна вучылася ў беларускамоўнай школе ў Шкаве. У яе думкі ідуць на роднай мове! Усё гэта ёй дапамагло, чаму я, як настаўніца, вельмі рада, – кажа Таццяна Сяргееўна Крэч.
8 студзеня Караліна Сарока будзе прадсаўляць наш раён у трэцім этапе прадметнай алімпіяды. Пажадаем ёй поспеху і добрага настрою!
Ірына ЛЯШКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.