Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі да Br33

Общественность

Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі да Br33


 

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі з 1 верасня бягучага года з Br31 да Br33. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года №642.


Фота: dribin.by

Фота: dribin.by

Памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый павышаны на 6,5%. Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцыраваных даплат з 1 верасня не змяняюцца, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняспісачная колькасць работнікаў бюджэтнай сферы — 859,2 тыс. чалавек.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый даручана забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

У апошні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года — да Br31. Таксама з 1 студзеня былі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-14 разрадамі, у памерах Br8,6 — Br5,7



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.