На цудоўнай зямлі – цудоўнае свята

Общественность

на 1-ю стр IMG_6960 IMG_6937 IMG_6930 IMG_6900 IMG_6828 IMG_6820 IMG_6819 IMG_6811 IMG_6780 IMG_6777 IMG_6762 IMG_6727 IMG_6720 IMG_6603 IMG_6548Гэтыя словы перадаюць тую атмасферу, якая яшчэ доўга будзе перапаўняць пачуцці акцябрычан і гасцей раёна пры ўспаміне пра тое, як праходзіў раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі-2015». У гэтым годзе свята сустракаў Акцябрскі, таму ў суботу ўжо з рання было гаманліва на Цэнтральнай плошчы. Тут разгортваліся сельскагаспадарчыя падворкі і выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і сельгастэхнікі. Менавіта з іх і стартавала свята. Па ўсім было відаць, што на адной вялікай пляцоўцы панавала гасціннасць і добразычлівасць. Навакол адчувалася ранішняе абуджэнне і добры настрой. А наперадзе – яшчэ столькі адказных і добрых спраў, галоўная з якіх – ушанаванне пераможцаў, якое праходзіла ў цэнтры вольнага часу. Аднак, усё па парадку.

Спачатку старшыня райвыканкама Р. А. Глушко і члены раённага выканаўчага камітэта прайшліся каля імправізаваных падворкаў, дзе іх гасцінна сустракалі гаспадары. Пацікавіўся Руслан Аляксандравіч вырабамі народных майстроў Акцябршчыны, а таксама паразмаўляў з мясцовымі прадпрымальнікамі, якія займаюцца ўласнай падсобнай гаспадаркай. Далей, па ўмовах святочнай праграмы, пераможцы лепшых падворкаў, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і гаспадары, якія вырасцілі гародніну гіганцкіх памераў, узнагароджваліся на імправізаванай сцэне на Цэнтральнай плошчы.
Час набліжаўся да апоўдня. У 14.00 дзверы гасцінна «адчыніў» цэнтр вольнага часу. Пераможцам павязваюць ленты. Дарэчы, сімвалічныя – ільняныя, а не атласныя, як раней. У гэтым годзе сваімі рукамі іх вырабілі майстры мясцовага дома рамёстваў. Гэта падкрэслівала беларускую працавітасць і прыдавала самабытны каларыт. Акрамя таго, шмат уражанняў пакінула ва ўдзельнікаў і гасцей выстава-прэзентацыя «Каравай-2015», якая разгарнулася ў фае ўстановы культуры. Новая ідэя, цікавы падыход, творчасць краналі кожнага. Тут былі прадстаўлены сельгаспрадпрыемствамі раёна розныя па форме, памерах і колькасці караваі з новага ўраджаю. Духмяны водар разносіўся па ўсім памяшканні. Так, па знешнему выгляду і кандытарскаму аздабленню лепшым быў прызнаны каравай ААТ «Некрашынскі» (здымак на 1 стар.). Кіраўніцтва гаспадаркі атрымала Дыплом пераможцы, а Дыпломамі ўдзельнікаў узнагароджаны астатнія гаспадаркі.
У першых радах глядзельнай залы – лепшыя працаўнікі раёна. Тут іх сабрала менавіта гэтае свята, наша славянская традыцыя пабываць адной сям’ёй разам, сабраўшы ўраджай і зладзіўшы гулянне. Шмат сардэчных слоў у адрас пераможцаў гучыць ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Р. А. Глушко. У сваім звароце да прысутных Руслан Аляксандравіч адзначыў, што нішто ў жыцці не заменіць нам хлеб. А мы ў сваю чаргу павінны берагчы і прымнажаць тое багацце, якім шчодра дзеліцца з намі зямля. Таму павага да працы хлебароба з’яўляецца асновай асноў. Шчырыя віншаванні таксама гучалі і ад кіраўнікоў райсавета дэпутатаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, аддзялення «Беларускі фонд міру», упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
З прыемнымі хваляваннямі пераможцы падымаюцца на сцэну. За дасягнутыя высокія вынікі ў сельскагаспадарчай працы ім уручаюцца заслужаныя ўзнагароды. Кожнаму асабіста – найлепшыя словы і падарункі. Трэба адзначыць, што віншаванні на «Дажынках» прымалі і маладыя спецыялісты сельскагаспадарчай галіны раёна. Яны працягваюць справу сваіх папярэднікаў, таму моладзь па-за ўвагай таксама не засталася.
Урачыстую цырымонію святкавання працягнуў святочны канцэрт, удзел у якім прымалі мясцовыя выканаўцы і творчыя калектывы раёна, а таксама госці з абласнога цэнтра – аркестр Гомельскай абласной філармоніі. Песня ва ўсіх «ішла» ад душы. Артысты ўслаўлялі хлебаробаў! Людзей шчырых і працавітых! Бо няма нічога важней за працу, якая рухае жыццё наперад.
Наталля Ёвенка.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.