Агульная сямейная перамога

Знай наших!

d533aefcb4db54d57acb69c367bc9f91 Изображение 441 1r82gVjtHtIЗ 10 жніўня па 15 верасня ў Гомельскай вобласці праводзіўся конкурс патрыятычнай фатаграфіі «Я ганаруся, што я з Беларусі!». Яго заснавальнікамі былі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» і Палац культуры «Беліцкі». Ініцыятарам правядзення такога конкурсу выступіў дырэктар Палаца Аляксандр Бандарэнка.
У конкурсе маглі ўдзельнічаць не толькі жыхары Беларусі, але і беларусы, якія жывуць на тэрыторыі іншых краін без узроставых абмежаванняў.
Няпроста давялося журы, бо вызначыць пераможцаў было вельмі складана. Дастаткова сказаць, што на конкурс паступіла звыш 2100 фотаработ не толькі з Беларусі, але і Расіі, Ізраіля, Канады. У канчатковым выніку пасля сумеснага абмеркавання лепшымі былі прызнаны 22 фотаздымкі. У тым ліку і работа намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Акцябрская раённая гімназія», старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Андрэя Васільевіча Кадола.
Вось што расказвае пра гісторыю ўзнікнення здымка яго жонка, старшы інспектар па кадрах ПМК-109, старшыня прафсаюзнага камітэта гэтай арганізацыі Наталля Аляксееўна Кадол:
– У пачатку жніўня разам з мужам вярталіся з горада. І па дарозе нашу ўвагу прыцягнула ўбранае поле збажыны паміж Казлоўкай і Вярхлессем суседняга Светлагорскага раёна. Яно нібыта пералівалася рознымі колерамі вясёлкі.
Вярнуліся дамоў і ў свежым нумары «Чырвонкі» прачыталі пра конкурс фотаздымкаў, які будзе праводзіцца на Гомельшчыне як рэгіянальная патрыятычная акцыя. Загарэліся ідэяй у ім паўдзельнічаць. Падтрымала нашу ідэю і дачка Ангеліна, вучаніца сёмага класа раённай гімназіі, якой вельмі падабаецца фатаграфавацца.
Літаральна праз некалькі дзён выбраліся на загадзя ўжо нагледжанае месца. Захапілі беларускую атрыбутыку, нацыянальны касцюм, пазычылі ў знаёмых на перыяд здымкаў паўпрафесіянальную фотакамеру. І па чарзе з мужам фатаграфавалі дачурку. Потым, на наш погляд, два лепшыя са здымкаў і адправілі на конкурс. Каб нікому не было крыўдна, адзін падпісалі маім прозвішчам, а другі – Андрэя.
Праз два месяцы даведаліся, што менавіта ён у ліку пераможцаў. А я, нібыта той шавец, засталася без ботаў, – смяецца Наталля Аляксееўна.
Але менавіта яна ездзіла на ўрачыстае ўзнагароджанне, якое прайшло ў карчме «Будзьма». Усе пераможцы і прызёры конкурса атрымалі Дыпломы і памятныя прызы ад аргкамітэта, паўдзельнічалі ў ток-шоу «Пушкіна, 8» Гомельскай тэлерадыёкампаніі, у ходзе якога і былі падведзены канчатковыя вынікі.
А наперадзе ў іх яшчэ адзін прыемны бонус – удзел у прафесіянальнай фотасесіі з наступным размяшчэннем фота- здымкаў на білбордах у межах Гомельскай вобласці.
Мікалай Лоўгач



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.