На любы густ

Эхо события

З самага рання адчувалася, што надвор’е сёння будзе нібыта па заказу: нарэшце закончылася неймаверная спёка, а халады яшчэ не надышлі. Таму на вуліцы было даволі ўтульна. І калі з раніцы на раённым свяце «Акцябрскі спартыўны» народу было не вельмі, то надвячоркам гледачоў і ўдзельнікаў хапала як у гарадскім скверы, так і на Цэнтральнай плошчы, дзе праводзіліся асноўныя мерапрыемствы.

Карцінг

DSC_0055З паказальнымі заездамі перад юнымі гледачамі выступілі юныя карцінгісты раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе яны займаюцца гэтым відам спорту пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка дадатковай адукацыі Анатоля Аляксандравіча Сахоўскага. Яго лепшыя выхаванцы, прызёры міжраённых спаборніцтваў, дэманстравалі фігурнае катанне і асобныя яго элементы.

Рускія шашкі

DSC_0158 DSC_0160За перамогу змагаліся 10 спартсменаў. Вызначальнымі ў дзеляжы месц аказаліся першая і апошняя партыі. Напачатку ў напружаным паядынку начальнік раённай інспекцыі Энерганагляду Міхаіл Беразоўскі перамог пенсіянера Васіля Максіменку і на фінішную прамую выйшаў з аднолькавай колькасцю ачкоў – па паўачка страчаных – з дырэктарам ААТ “Весніца” Уладзімірам Шастаком. У гульні паміж сабой пераможцу яны так і не змаглі выявіць. Давялося лічыць дадатковыя паказчыкі. Лепшым каэфіцыент аказаўся ў М. Беразоўскага, які і стаў пераможцам.
Трэці прызёр спаборніцтваў – В. Максіменка.

Футбол

DSC_0156 DSC_0140 DSC_0090 DSC_0074 DSC_0072 DSC_0061Cяброўскую сустрэчу правялі паміж сабой зборныя каманды Акцябрскага і Петрыкаўскага раёнаў. Перавага гаспадароў была відавочнай – яны перамаглі з лікам 9:2. Чатыры забітыя галы на рахунку Ігара Жылінскага (на здымку).

Хуткаснае манеўраванне

Закончылася раённае свята «Акцябрскі спартыўны» паказальнымі выступленнямі ўдзельнікаў чацвёртага этапа чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па хуткаснаму манеўраванню. Яны былі на Акцябршчыне не першы раз, і тут ім вельмі падабаецца.

Для аматараў прозы і паэзіі.

DSC_0181 DSC_0258Адразу пасля заканчэння спартыўнага свята ў гарадскім скверы пачаў працаваць літаратурны салон «Табе, мой горад, прысвячаю!», у якім сабраліся аматары прозы і паэзіі (на здымку). Асобныя з іх прачыталі свае літаратурныя творы і выслухалі водгукі на іх ад сваіх таварышаў па захапленню.
Мікалай Лоўгач. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.