Умее цешыць гледачоў “Пацеха”

Культура

потехаНародны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Рудабельская пацеха” ДУК “Акцябрскі цэнтр вольнага часу” вядомы многім акцябрычанам. Ансамбль існуе ўжо крыху больш дваццаці гадоў. За гэты час змянілася некалькі кіраўнікоў, а таксама і яго састаў. Сёння ён налічвае восем удзельнікаў: кіраўнік – Вольга Беняк, Юлія Белько, Вольга Івашына, Сяргей і Алена Мартыненкі, Павел Осіпаў, Андрэй Шарапаў і Таццяна Сайкоўская. Усе яны выключна спецыялісты культустаноў райцентра.

Амаль што ніводнае раённае свята не праходзіць без удзелу “Рудабельскай пацехі”.  А гаварыць пра тое, што калектыў актыўна выступае за межамі раёна, нават, не даводзіцца. Сваімі жартоўнымі, вясёлымі нумарамі ён атрымаў вядомасць і заваяваў прыхільнікаў на Гомельшчыне, у Мінскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў Польшчы і нават Францыі. Як вынік іх прафесійнай дзейнасці – шматлікія ўзнагароды на фестывалях, конкурсах і традыцыйных святах. А адну з апошніх – Дыплом ІІІ ступені – “Рудабельская пацеха” атрымала ў чэрвені гэтага года на ІV абласным аглядзе-конкурсе ансамбляў народнай музыкі, песні і танца з найменнем “народны аматарскі калектыў”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Нездарма маладыя, таленавітыя ўдзельнікі ўтвараюць адметны калектыў музычна-песеннага фальклору. Іх майстэрства высока ацэнена ў 1995 годзе, калі ансамблю было прысвечана званне “народны”. Кожныя тры гады яны с поспехам пацвярджаюць сваё ганаровае званне, зменьваючы сцэнічныя вобразы і пашыраючы песенны рэпертуар. Трэба адзначыць, што ён складаецца не толькі з народных і аўтарскіх песень. За гэты час у ансамблі сталі танчыць, граць музыку, праводзіць абрады, запісаныя ў вёсках Акцябрскага раёна. Такім чынам, вакальна-харэаграфічны ансамбль  “Рудабельская пацеха” не толькі развівае народную творчасць, але захоўвае рэгіянальныя традыцыі і нацыянальную культурную спадчыну.  Таму віншуем удзельнікаў са значнай падзеяй у іх культурным жыцці, жадаем далейшых поспехаў і пачэсных узнагарод за  плённую творчую працу.

Наталья Евенка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *