Летняе падарожжа з кнігай

Культура

летние чтенияЛетнія канікулы – пара цікавых уражанняў, знаёмстваў, адкрыццяў. Усім хочацца, каб канікулы прайшлі весела, незвычайна, цікава.

Ужо стала традыцыяй для ўсіх бібліятэк раёна працаваць з кнігай у час летніх канікул па праграме летніх чытанняў. У бібліятэчнай сістэме Акцябршчыны распрацавана мэтанакіраваная арганізацыя чытання і культурнага адпачынку дзяцей падчас летніх канікул.

З 1 чэрвеня ў бібліятэчнай сістэме раёна стартавала рэспубліканская акцыя “Лета з добрай кнігай”. У рамках акцыі прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня абароны дзяцей пад назвай “Мір усім дзецям на планеце!”. Праграма “Кніжная эстафета сонечнага лета” ўключае цэлы рад мерапрыемстваў розных форм і напрамкаў: літаратурныя гульні, гульні-падарожжы, урокі здароўя і экалогіі, віктарыны і конкурсы, вясёлыя і яркія святы чытання.
З чэрвеня па жнівень у гарадскім скверы пачне сваю работу выязная чытальная зала “Лета кліча, дзеці, вас да чытання кніг у нас”, арганізаваная дзіцячым аддзелам раённай бібліятэкі. Пры Валосавіцкай, Любанскай, Майсееўскай сельскіх бібліятэках будуць дзейнічаць культурна-дасугавыя пляцоўкі “Кніжкіны сцяжынкі лета”. Пры Рассветаўскай сельскай бібліятэцы арганізаваны летні дворык “Вясёлыя кнігачэі”. Культурна-праваслаўная пляцоўка “Праваслаўнае лета ў бібліятэцы” створана пры Краснаслабодскай сельскай бібліятэцы.
Летнія чытанні актывізуюць у дзяцей цікавасць да кнігі, далучаюць да культуры чытання, развіваюць дзіцячую фантазію і творчыя здольнасці. Акрамя таго, летнія чытанні ў нейкай меры вырашаюць праблемы занятасці дзяцей і падлеткаў у дні канікул.
Спяшайцеся наведаць нашы бібліятэкі і запрасіць сваіх сяброў!
Л. ВЫРВІЧ,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *