Віншуем з новай кнігай!

Общество

Ловгач В. А. обрезатьСборник ЛовгачаBiктapa Аляксандравіча Лоўгача я ведаю з таго часу, як ён стаў працаваць рэдактарам Акцябрскай раённай газеты, а менавіта з 1970 года за яго гумарыстычныя творы. Гумарэскі, байкі ў прозе, анекдоты, фельетоны i іншыя гумарыстычныя прыколы. I ў раёнцы, i асабліва ў часопісе «Вожык». З,яўляліся яго сатырычныя творы i ў іншых газетах i часопісах рэспублікі. Аднак, як сам адзначаў, перавагу заўжды аддаваў часопісу «Вожык». Таму i не выпадкова, што першая кніга гумару «Таблеткі для сну» была надрукавана ў бібліятэцы гэтага выдання.
Яна адразу нам, чытачам, i спадабалася. Станоўчыя водгукі былі i ў CMI. У абласной газеце «Гомельская праўда» расповяд пра гэту кнігу павёў Васіль Ткачоў.
Другая кніга гумару Biктapa Лоўгача «Эліксір здароўя» ў 2010 годзе была надрукавана ў бiблiятэцы Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларуci.
А ў 2011-ым годзе да 75-годдзя Biктapa Лоўгача была ў Магілёве надрукавана трэцяя кніга гумару «Замовы ад спакус».
Усе названыя кнігі ёсць у мяне i ў бiблiятэкax гарпасёлка. I шчыра скажу: i мне, i нашым чытачам яны вельмі падабаюцца.
Аўтар названых кніг не аднойчы выступаў у школах i гімназіі гарпасёлка. Iшлі з iм з радасцю на сустрэчу, якая адбылася ў дзвюх бібліятэках раёна.
А напачатку гэтага года Віктар Лоўгач парадаваў свaix чытачоў чацвёртай кнігай гумару «Гумар «на пасашок». Выдадзена ў Магілёве.
У прадмове да кнігі аўтар піша: «Звычайна пасля застолля, калі госці збіраюцца разыйсціся, чуваць:
– На пасашок!..
А я, мае шаноўныя чытачы, прапаную пасля працы i знямогі, а таксама ў час адпачынку, сказаць з іншым сэнсам:
– На «пасашок»!
Ды толькі замест спіртнога пачытаць гумар. Ён вам i настрою прыдасць, i на здароўе станоўча паўплывае. Бо самыя лепшыя лекі – з гумарыстычнай аптэкі». I ўдакладняе: «У сваю чацвёртую кнігу гумару я ўключыў i новыя творы, i тыя, што былі надрукаваныя ў апошнія гады ў часопісе «Вожык», райгазеце «Чырвоны кастрычнік».
А змест кнігі самы разнастайны: ipaнecкi i гумарэскі, анекдоты, байкі ў прозе, небыліцы, прыпеўкі, анцітосты, назіранні i парады, аб,яўкі, альтэрнатыўны слоўнік, прыдумкі i гумарынкі.
I як тут не сказаць:
– 3 новай кнігай Вас, Віктар Лоўгач! А для нас, чытачоў, гэта чарговы падарунак. Прытым, што асобнікі апошніх дзвюх кніг аўтар раздае чытачам бясплатна.
Прыемна зазначыць яшчэ i тое, што гумар аўтара, нашага земляка, заўважаны. У мінулым годзе Віктар Лоўгач быў узнагароджаны нагрудным знакам «За вялікі ўклад у літаратуру». I гэтаму ў значнай меры паспрыяла яго 55-годдзе супрацоўніцтва з часопісам «Вожык».
Не магу не сказаць пра тое, што на выданне кнігі «Гумар» на пасашок» фінансавую дапамогу аказала першай у нашым раёне фермер Таццяна Лявонаўна Цыганкова. I аўтар шчыра ўдзячны ёй за гэта.
Добры прыклад i добры пачын.
Алеся Рамонак.Ловгач В. А. обрезать



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *