На берагах Дняпра

Культура

_K205675 SAM_1023 dubrovno_festival_32Гэты райцэнтр Віцебшчыны, які прывольна раскінуўся на берагах Дняпра, нічым асаблівым не адрозніваецца ад нашага Акцябрскага: прыкладна тая ж колькасць жыхароў, як і асноўныя напрамкі дзейнасці народнагаспадарчага комплексу.

Хіба што тут узімку халады могуць дасягаць саракаградуснай адзнакі ды значна менш лясоў, якія ў агульнай плошчы раёна не займаюць нават дваццаці працэнтаў тэрыторыі. Дубровеншчыну невыпадкова называюць усходнім узбярэжжам Беларусі, а Днепр з’яўляецца асноўнай воднай крыніцай, якая бярэ пачатак у Расіі і нясе свае воды праз Беларусь у Дняпроўскі ліман Чорнага мора ва Ўкраіне.
Пачынаючы з 1993 года у Дуброўна штогод праходзіць міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна». У 2004 годзе ён атрымаў статус міжнароднага, падтрымку Еўрапейскага Саюза, прадпрымальнікаў і сёлета на яго быў запрошаны дваццаць адзін калектыў ( такі ж нумар быў і ў сёлетняга фестывалю) з Беларусі (у тым ліку і народны ансамбль танца «Весніца» з Акцябршчыны), Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Славакіі і Малдовы.
Ужо некалькі гадоў запар гасцей, калі яны перасякаюць сімвалічную граніцу, сустракаюць удзельнікі народнага клуба нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі», якія з песнямі і танцамі запрашаюць гасцей пакаштаваць мясцовыя стравы.
У гэты ж дзень адбыліся святочны канцэрт, прысвечаны гораду Дуброўнаі «У горадзе маім – мой лёс», сустрэча ля помніка прыроды «Барандзіцаўская крынічка» у Кірэеўскім бары, дзе быў разбіты палявы ваенны лагер, калектывы маглі пачаставацца салдацкай кашай, патанцаваць, паспяваць песні і папрасіць спаўнення мары ля дрэва жаданняў, факельнае шэсце да помніка Героя Савецкага Саюза Ганны Нікандравай і сумесны масавы прагляд мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць».
Другі дзень пачаўся раённым аглядам-конкурсам на цэнтральнай плошчы горада на лепшы падворак.
У гэты ж час у фае Дубровенскага райвыканкама можна было пазнаёміцца з экспанатамі выстаўкі-прэзентацыі праектаў фестывалю «Ковер Дружбы», «Кукла Дубравушка», «Дняпроўскі салавей».
Адкрыццё фестывалю і прэзентацыя творчых калектываў, у якой прыняла ўдзел і «Весніца», прайшлі на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В. В. Цярэнцьеў. А так як ужо некалькі гадоў існуе фестывальны праект «Абмен караваямі», то ў час адкрыцця ўдзельнікі ўручылі адзін аднаму духмяныя караваі з надзеяй на добрае сяброўства і спадзяванні зноў прыехаць у госці.
Пасля прэзентацыі ўсе разам адправіліся на мемарыяльны комплекс «Рыленкі», дзе адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далекалектывы раз’ехаліся па аграгарадках раёна, у якіх выступілі са сваімі канцэртнымі праграмамі. Акцябрычан цёпла сустрэлі і прынялі жыхары Сватошчыц.
Трэці дзень фестывалю адкрыла ярмарка рамёстваў, удзельнікамі якой сталі народныя майстры Віцебскай вобласці, а таксама запрошаныя госці, сярод якіх былі і майстры-метадысты Акцябрскага раённага дома рамёстваў Тамара Станіслаўчык і Марыя Сарнаўская, якія прадаставілі зробленыя лялькі ў нацыянальных строях.
Кульмінацыйным момантам святочнай праграмы стала тэатралізаванае шэсце. На чале калоны былі байкеры са сцягамі краін-удзельніц, юныя барабаншчыцы, ваенны духавы аркестр, усе творчыя калектывы і госці фестывалю. У ёй жа знаходзіліся 21 лепшы спартсмен раёна, 21 лепшы вучань раёна, 21 малады чалавек, якому сёлета споўніўся дваццаць адзін год і 21 выпускнік школ. Усе яны былі тым альбо іншым чынам заахвочаны.
Па традыцыі свята завяршаў гала-канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора імя Цітовіча. Затым адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю. Ніводзін з іх не застаўся без памятных падарункаў і дыпломаў.
Вечарам на гарадскім стадыёне адбыўся канцэрт артыстаў беларускай эстрады, пасля чаго неба над Дуброўна расквеціў дзесяціхвілінны святочны салют.
А тым часам, у наступныя выхадныя «Весніца» накіравалася ў Любань Мінскай вобласці, дзе выступіла перад мясцовымі жыхарамі у рамках святкавання «Купалля». У калектыве зараз кіпіць напружаная праца – вядзецца падрыхтоўка да восеньскага турнэ ў Сербію і Балгарыю і ўдзелу ў фестывалі ў Турцыі. А дзе ж набрацца практычнага вопыту, як не ў час паездак і выступленняў?!
Мікалай Лоўгач.
На здымках: «Весніца» – у Дуброўна; Тамара Станіслаўчык атрымлівае Грамату за выраб лялькі ў нацыянальных строях, мастацкі кіраўнік «Весніцы» Аляксандр Сарнаўскі са скульптурай салаўя мясцовага дубровенскага народнага майстра, якія былі ўручаны кожнаму кіраўніку калектываў, якія прымалі ўдз
Фото аўтара,
А.Сарнаўскага
і з Інтэрнета.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.