Гучалі песні роднай зямлі

Культура

Праграма «Песенная творчасць», праведзеная 20 чэрвеня 2014 г. у ходзе фестывалю «Берагіня», уваходзіла ў сцэнарый 6-га рэспубліканскага турніру дзіцячых фальклорных калектываў.

Ён уключаў у сябе намінацыі «Ансамблевыя спевы» і «Сольныя спевы». Неабходна адзначыць, што гэты канцэрт падараваў уражанне аднаго з найбольш самабытных відаў развіцця дзіцячага таленту, бо па цяперашніх часах, калі песні даходзяць да слухачоў выключна з аранжыроўкамі, у суправаджэнні музычных інструментаў, даволі рэдка можна пачуць выкананне толькі ўласным голасам. Тым не менш, конкурс быў вельмі цікавым, бо даў прастор для раскрыцця магчымасцяў шматлікім адораным выканаўцам і мастацкім калектывам.
Канцэртную праграму адкрыла выступленне ўзорнага фальклорнага ансамбля «Рудабельскія зорачкі», які выканаў народны танец «Добры». Увазе кампетэнтнага журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі рэспубліканскіх ведамстваў, былі прапанаваны калектыўныя і сольныя выступленні шасці творчых калектываў: «Купалачка» – узорны фальклорны гурт Дзмітраўскага філіала дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў» Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці; «Цярэшкавы шчодрыкі» – узорны фальклорны ансамбль Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці; «Этнашкола «Традыцыя» – узорны фальклорны ансамбль дзіцячай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля»; «Лецейка» – узорны фальклорны аматарскі калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельская дзіцячая школа мастацтваў» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; «Валошкі» – дзіцячы фальклорны гурт Новінскага сельскага дома культуры Бярэзінскага раёна; «Вясковая табала» – дзіцячы клуб аматараў фальклору Хаціслаўскага сельскага дома культуры Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Кожны з гэтых калектываў прадэманстраваў уменне выконваць песні і народныя напевы. Тэматыка іх была самая рознабаковая: песні для гулянняў і вяселля, напевы перад уборкай ураджаю, надыходзячымі святамі і г.д. Няпростай справай аказалася выбраць лепшых з тых, хто выходзіў на сцэну, бо грані іх таленту былі самымі разнастайнымі. Хтосьці ўмеў уражыць гарманічным станам калектыву ў цэлым, а іншыя спявалі па аднаму і да таго шчыра, што душа ад суперажывання замірала.
Адным словам, кожнаму з шасці творчых калектываў, якія выходзілі на падмосткі сцэны ў гарадскім скверы, можна было цалкам абгрунтавана аддаць прызавыя месцы. Аднак фальклорны турнір меў на ўвазе сабой вызначэнне лепшых з лепшых, якія і былі названы ў выніку па сукупнасці ўражанняў і водгукаў членамі групы савета экспертаў (так афіцыйна называлася журы).
Першае месца ў напружаным фестывальным спаборніцтве ўдалося заваяваць калектыву «Цярэшкавы шчодрыкі» – гэта ўзорны фальклорны ансамбль Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра Гомельскай вобласці Акцябрскага раёна.Берегиня - 2 060 Вельмі прыемна, што нашы землякі дасягнулі такога высокага выніку, паказаўшы гэтым, што «Берагіня» не выпадкова праводзіцца на Акцябрскай зямлі – у нас выдатныя фальклорныя традыцыі і ўмелыя спецыялісты, якія ўмеюць распазнаваць і ўзбагачаць дзіцячыя таленты, звязаць іх у калектывы і падрыхтаваць да выступлення.
На другой прыступцы ўзроўню майстэрства апынуўся калектыў «Вясковая табала» – дзіцячы клуб аматараў фальклору Хаціслаўскага сельскага дома культуры Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Трэцяга месца ўдастоіліся прадстаўнікі Магілёўскай вобласці – узорны фальклорны гурт «Купалачка» Дзмітраўскага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў» Клічаўскага раёна.
Артур ПЫРКО.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.