Сустракалі доўгачаканую вясну

Общественность

IMG_1415IMG_1522У мінулую нядзелю ўрачыста адзначылі Масленіцу жыхары г. п. Акцябрскі, для якіх было арганізавана вясёлае тэатралізаванае прадстаўленне

Гэта свята з даўніх часоў карыстаецца трывалай папулярнасцю ў акцябрычан, выклікае станоўчыя, прыемныя эмоцыі і пачуцці ад хуткага надыходу вясны, наступлення доўгачаканага цяпла, ускладае надзеі на добры ўраджай і, адпаведна, на наш агульны дабрабыт. Таму самыя шчырыя пажаданні ў сувязі з гэтым святам зычылі акцябрычанам і гасцям райцэнтра самадзейныя артысты са сцэнічнай пляцоўкі раённага цэнтра вольнага часу ў даволі цёплы не па-зімоваму дзень. Адметна, што падчас тэатралізаванага прадстаўлення дружна мяняліся выступаючыя самых розных узростаў – як школьнікі з узорнага фальклорнага калектыву “Рудабельскія зорачкі”, маладыя музыкі і танцоры з ансамбля танца “Весніца”, так і больш сталыя артысты, прадстаўляючыя народны калектыў “Рудабельская пацеха”, а таксама нязменны ўдзельнік народных святаў і афіцыйных урачыстасцяў – хор ветэранаў “Спадчына”.
Дарэчы, акрамя аматараў самадзейнай творчасці, выйсці на сцэну змаглі і гледачы, якія далі правільныя адказы на пытанні віктарыны аб нацыянальных стравах. Яны спаборнічалі ў майстэрстве выканання эстрадных танцаў у рамках своеасаблівага шоу Матрошак. Удзельнікі гэтага і іншых захапляльных конкурсаў атрымалі прызы. Пры гэтым разнастайная гульнявая праграма была арганізавана супрацоўнікамі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і для самых юных удзельнікаў свята тут жа, на Цэнтральнай плошчы гарпасёлка.
А якая ж Масленіца без бліноў? Пачаставаць іх, свежаспечаных і вельмі смачных, можна было ўсім жадаючым, таксама як і шашлыка, іншых прысмак за адносна невялікую цану.
Свята гукання вясны па традыцыі, закладзенай яшчэ ў глыбокай старажытнасці, завяршылася спальваннем пудзіла Зімы у гарадскім скверы як сімвала адыходу розных цяжкасцяў і непрыемнасцяў у мінулае, сімвала светлых мар і спадзяванняў на будучае.IMG_1530IMG_1502
Юрый Каспяровіч
На здымках: фрагменты з раённага свята Масленіцы.
Фото аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.