З дынастыі механізатараў

Человек и его дело

Сустрэцца з перадавіком сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Маісееўка” Юрыем Мікалаевічам Яфрэменкам давялося ў механічнай майстэрні гаспадаркі, дзе зараз яго асноўнае працоўнае месца. Яно і не дзіўна: механізатары зараз рыхтуюць тэхніку да масавага выхаду ў поле. Сам жа Юрый у мінулым годзе шчыраваў на кормаўборачным камбайне КВК-800 – рыхтаваў зялёную масу для штодзённага рацыёна грамадскага пагалоўя жывёлы і кукурузны сілас. Новая машына энерганасычаная і высокапрадукцыйная, што дазволіла стараннаму механізатару, які добра засвоіў сучасную тэхніку, дасягнуць адметных вынікаў у працы. Так, за перыяд леташняга сезона Юрый Яфрэменка нарыхтаваў амаль 15 тысяч тон сакавітага корму. Калі гэта браць у аб’ёмах гаспадаркі, то большая палова ўсяго кармавога запасу ў “Маісееўцы” на рахунку менавіта маладога механізатара.
Прыйшоў жа ён працаваць у родную гаспадарку ў 2005 годзе адразу пасля заканчэння школы. Потым была вучоба ў Бабруйскім мастацкім каледжы і служба ў арміі. Маючы дыплом сталяра-аддзелачніка, па-ранейшаму застаўся механізатарам. “Перамагла” любоў да тэхнікі, якую ён ведае дасканала, а, магчыма, сваю ролю адыграла вернасць сямейнай традыцыі. Шмат гадоў працуе механізатарам бацька Юрыя Мікалай Аляксеевіч (зараз ён кіруе пагрузчыкам на розных работах) ды і дзядька Уладзімір таксама шчыруе на трактары. Так што дынастыя хлебаробаў Яфрэменкаў працягваецца



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.